Вярхоўны суд адмовіў БХД
18.02.2010 15:44
—
Новости Общества
|
Вярхоўны суд адмовіў заснавальнікам БХД у пазове супраць Міністэрства юстыцыі. Суддзя Валянціна Кулік абвясціла, што рашэнне Мінюста аб нерэгістрацыі партыі было законным. Сустаршыня аргкамітэта па стварэнні БХД Павал Севярынец паведаміў, што, магчыма, заснавальнікі пойдуць яшчэ на адзін, трэці па ліку, устаноўчы сход. Ён можа адбыцца ў красавіку‑траўні. У залі суда прысутнічалі прадстаўнікі пасольстваў ЗША, Нямеччыны. Сустаршыні БХД абураліся, што іх не прапусцілі ў судовую залю, хоць яны не спазніліся, а прыйшлі за дзве хвіліны да пачатку. «Прысуд палітычны. Вярхоўны суд і Міністэрства юстыцыі, як і органы міліцыі, з’яяўляюцца прываднымі пасамі дзяржаўнай машыны. Сённяшні рэжым баіцца Беларускай хрысціянскай дэмакратыі. Літаральна гадзіну таму мы прэзентавалі спіс кандыдатаў у дэпутаты на мясцовыя выбары ад БХД прыкладна з 200 асобаў. Не прайшло й году ад стварэньня партыі, а ў нас ужо адзін з самых вялікіх сьпісаў. Гэта палохае ўлады, і таму прысуд быў прадказальны», - заявіў Павел Севярынец. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Суддзя Валянціна Кулік абвясціла, што рашэнне Мінюста аб нерэгістрацыі партыі было законным. |
|