5 хвілін славы
18.02.2010 17:18
—
Новости Общества
|
Кандыдаты ў дэпутаты мясцовых саветаў атрымаюць да 5 хвілін бясплатнага эфіру на радыё. Пра гэта паведаміў сёння сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік на пасяджэнні ЦВК. «Кандыдаты ў дэпутаты мясцовых саветаў абласнога і базавага ўзроўняў атрымаюць па адным бясплатным выступленнт па мясцовым радыёвяшчальным СМІ працягласцю да 5 хвілін», — сказаў Мікалай Лазавік. Кандыдаты ў дэпутаты Мінскага гарадскога і абласнога савета дэпутатаў змогуць выступіць на радыёстанцыі «Сталіца», а кандыдаты ў дэпутаты іншых абласных саветаў скарыстаюцца эфірам абласных тэлерадыёкампаній. Кандыдаты ў дэпутаты мясцовых саветаў базавага ўзроўню выступяць у праграмах раённага або гарадскога радыё. Кіраўніцтва радыёвяшчальных СМІ павінна падаць у выбаркамы агульны ліміт часу для кандыдатаў, а выбаркамы ў ваю чаргу па выніках жараб’ёўкі вызначаць час і дату эфіру. Мікалай Лазавік адзначыў, што кожны з дэпутатаў самастойна вызначае змест свайго выступу. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кандыдаты ў дэпутаты мясцовых саветаў атрымаюць да 5 хвілін бясплатнага эфіру на радыё.Пра гэта паведаміў сёння сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і... |
|