У Андрэя Пачобута нарадзіўся сын
19.02.2010 11:41
—
Новости Общества
|
Гэта адбылося тыдзень таму, ў пятніцу. Сёння жонка А.Пачобута Аксана разам з сынам была выпісаная з радзільні. Бацьку, які адбывае адміністрацыйны арышт, не дазволілі сустрэць яе. Цікава, што навіну аб нараджэнні сына А.Пачобуту прынёс супрацоўнік спецслужбаў. Невядомы проста пазваніў у СПБ і папрасіў перадаць Андрэю, што у яго нарадзіўся сын, а таксама выказаў надзею, што такая навіна спыніць бацьку ад «бяздумных дзеянняў». Спачатку гэта было ўспрынята як дрэнны жарт, але праз 15 хвілін патэлефанавала жонка Андрэя і паведаміла радасную навіну. Бацька А.Пачобута, Станіслаў, спрабаваў дамагчыся вызвалення сына хоць на гадзіну, каб той змог сустрэць жонку з дзіцём. Аднак атрымаў адмову. Пакуль невядома, якое імя атрымае Пачобут-малодшы. Яго бацька выйдзе на свабоду заўтра ранкам. У панядзелак А.Пачобут быў затрыманы па дарозе на суд у Валожын. Яго абвінавацілі ў арганізацыі несанкцыянаванай акцыі. Рэдакцыя «Нашай Нівы» далучаецца да віншаванняў. АП, паводле Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэта адбылося тыдзень таму, ў пятніцу. Сёння жонка А.Пачобута Аксана разам з сынам была выпісаная з радзільні. Бацьку, які адбывае адміністрацыйны арышт, не...
|
|