Паўгода арышту Тарасу Сургану. 21.by

Паўгода арышту Тарасу Сургану

19.02.2010 11:41 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Зняволенне і 2,5 мільёна штрафу — прысуд за супраціў міліцыі пасля вывешвання бел-чырвона-белага сцяга ў Віцебску.

Так вынік суда над сябром аргкамітэту партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыі і суполкі «Маладая Беларусь» Алегам Сурганам.

Судовы працэс над ім пачаўся ў Віцебску 1 лютага. Яго абвінавачвалі ў парушэнні артыкулу 364 КК «Супраціў работнікам міліцыі». Справа была заведзеная яшчэ ў верасні, калі браты Тарас і Алег Сурганы вывесілі бел‑чырвона‑белы сцяг на прыпынку грамадскага транспарта ля Медуніверсітэта.

Адзін з міліцыянтаў, што затрымліваў апазіцыянераў, заявіў, што Алег Сурган укусіў яго за палец.

27 студзеня Алега змясцілі ў следчы ізалятар.

Прадстаўнік абвінавачання запатрабаваў для Сургана пакаранне ў выглядзе трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму. Суддзя Яўген Буруноў спыніўся на мякчэйшым пакаранні: паўгода арышта і 2,5 мільёна на карысць пацярпелага міліцыянта, якому была нанесена «рана пазногцевай фалангі».

Два дзесяткі актывістаў у зале суда сустрэлі прысуд выгукамі «Ганьба». Сярод іх быў і старшыня аргкамітэта Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Павал Севярынец. «У Беларусі з"явіўся яшчэ адзін палітвязень, — кажа Севярынец. — У мінулым Сурган сапраўды сядзеў за крымінальныя артыкулы. Але гэты чалавек адкрыта казаў, што хацеў сваёй дзейнасцю дзеля нацыі выкупіць грахі свайго мінулага».

Сурган сцвярджае, што супраціўляўся міліцыянтам, бо тыя яго па-людску білі пасля затрымання, павалілі на зямлю, ставілі нагу на галаву. Міліцыянты тлумачылі свае дзеянні патрэбай «супакоіць» затрыманага.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зняволенне і 2,5 мільёна штрафу — прысуд за супраціў міліцыі пасля вывешвання бел-чырвона-белага сцяга ў Віцебску.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика