А.Ажубаліс: і літоўцы, і беларусы маюць права лічыць Вільню сваёй сталіцай. 21.by

А.Ажубаліс: і літоўцы, і беларусы маюць права лічыць Вільню сваёй сталіцай

19.02.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Быць шматкультурным горадам — частка ДНК Вільні, якую трэба захоўваць і разьвіваць, заявіў міністар замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс падчас сустрэчы Рады міністраў Паўночных краін і міністраў краін Балтыкі са студэнтамі Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту ў Вільні.Як падае БелаПАН, Ажубаліс заўважыў, што і літоўцы, і беларусы маюць права лічыць гэты горад сваёй сталіцай. 

"Я з маленства жыў у Вільні, гуляўся і біўся зь дзецьмі розных нацыянальнасьцяў — літоўцамі, беларусамі, расейцамі, палякамі, украінцамі, габрэямі. Я лічу, Вільня належыць ня толькі літоўцам, а ўсім названым народам", — заявіў Ажубаліс.

Пасьля міністра выступіла былая студэнтка БДУ Тацяна Шапуцька, адлічаная нібыта за непасьпяховасьць пасьля ўдзелу ў Форуме “Ўсходняга партнэрства”, а пазьней прынятая на дыстанцыйнае навучаньне ў ЭГУ. "Я выбрала ЭГУ, бо ён наш, родны, беларускі і пры гэтым дэмакратычны, адсюль нас ня выганяць па палітычных прычынах", — сказала яна.

У размове з журналістамі Шапуцька, якая таксама зьяўляецца намесьніцай старшыні міжнароднай моладзевай арганізацыі "Малады фронт", заявіла, што ў Вільні хацела б адраджаць беларускую спадчыну. Аднак як студэнтка дыстанцыйнай праграмы 90% часу яна далей зьбіраецца праводзіць у Беларусі.

Дыскусія са студэнтамі праходзіла ў рамках візыту ў Вільню дэлегацыі Рады міністраў Паўночных краін, якая аказвае ЭГУ фінансавую дапамогу. Было заяўлена пра далейшую падтрымку краінамі Паўночнай Эўропы, а таксама Літвой дэмакратычных каштоўнасьцяў у Беларусі. Рада выдзеліла ЭГУ 300 тыс. эўра.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Быць шматкультурным горадам — частка ДНК Вільні, якую трэба захоўваць і разьвіваць, заявіў міністар замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс падчас сустрэчы Рады міністраў Паўночных краін і міністраў краін Балтыкі са студэнтамі Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту ў Вільні.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика