Беларусь можа распачаць у Венесуэле здабычу газу
22.02.2010 14:58
—
Новости Общества
|
Пра гэта паведаміў пасол Венесуэлы ў Беларусі Амерыка Дыяс Нуньес 22 лютага на прэс‑канферэнцыі ў Мінску. Паводле яго слоў, Венесуэла прапанавала беларускаму боку стварыць яшчэ адно сумеснае прадпрыемства, якое спецыялізавалася б на здабычы газу. «Але беларускі бок прапанаваў дадаць гэты сектар у сферу дзейнасці ўжо існуючага СП «Петралера БелаВенесалана», — сказаў дыпламат. Дыяс Нуньес падкрэсліў, што ў перспектыве беларуска‑венесуэльскае прадпрыемства зможа здабываць больш за 100 тысяч барэляў нафты за суткі. «Усе пытанні і праблемы былі вырашаныя. Праца працягваецца паводле намечанага курсу», — сказаў пасол. Паводле інфармацыі пасольства Венесуэлы, «Беларусьнафта» ўжо зрабіла аплату першай часткі ўзносу за права ўдзельнічаць у якасці партнёра ў СП «Петралера БелаВенесалана», а венесуэльскі бок зацвердзіў выдзяленне СП пяці новых радовішчаў. Акрамя таго, падпісана пагадненне паміж дзяржаўнай кампаніяй Венесуэлы PDVSA і «Беларуснафтай» аб правядзенні сумесных даследаванняў па разведцы і здабычы прыроднага газу на радовішчах Мапірэ, Мапірэ Сэнтраль, Сота Эстэ, Сота Нортэ і Ла Сейбіта. Бакі таксама прапрацоўваюць праект па ўдзеле беларускіх спецыялістаў у газіфікацыі Каракаса. Беларускі бок таксама ацэньвае аб’ёмы пастаўкі сырой нафты, якая мяркуецца з Венесуэлы на свае перапрацоўчыя заводы і праінфармуе аб сваёй гатоўнасці атрымаць першы груз аб’ёмам каля 500 тысяч барэляў нафты пры ўмове, што гэта акажацца эканамічна рэнтабельным. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта паведаміў пасол Венесуэлы ў Беларусі Амерыка Дыяс Нуньес 22 лютага на прэс‑канферэнцыі ў Мінску.Паводле яго слоў, Венесуэла прапанавала беларускаму... |
|