Змяніўся парадак уезду ў Расію на аўтатранспарце
25.02.2010 11:54
—
Новости Общества
|
Парадак уезду ў Расію на асабістым аўтамабілі змяніўся з сённяшняга дня: уступіла ў сілу адпаведная пастанова ўрада РФ, паведамілі ў Федэральнай мытнай службе. Цяпер для пацвярджэння законнасці знаходжання на тэрыторыі Расіі часова ўвозімага аўтатранспарту дастаткова будзе запаўнення толькі пасажырскай мытнай дэкларацыі. А афармленне пасведчання ўвозу транспартнага сродку адменена. Адпаведна, з расійскіх мытных органаў здымаецца абавязак рэгістрацыі транспартных сродкаў, якія зарэгістраваны ў іншых краінах і знаходзяцца на тэрыторыі Расіі. Тэрмін часовага знаходжання аўтатранспарту на тэрыторыі Расіі застаўся ранейшы: замежныя грамадзяне могуць увозіць свой аўтатранспарт без выплаты мытных пошлін і падаткаў не больш як на адзін год. Відавочна, такі парадак уезду ў Расію на асабістым аўтатранспарце на працягу нейкага часу будзе распаўсюджвацца і на грамадзян Беларусі. Напярэдадні ўступлення ў сілу новых правіл прадстаўнікі расійскай мытні заявілі, што беларусы змогуць уязджаць з 25 лютага без афармлення пасажырскай мытнай дэкларацы. Разлік рабіўся на тое, што бакі паспеюць падпісаць беларуска-расійскае міжурадавае пагадненне аб часовым увозе і вывазе транспартных сродкаў. Аднак пагадненне пакуль не падпісана: яно яшчэ праходзіць узгадняльныя працэдуры. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Парадак уезду ў Расію на асабістым аўтамабілі змяніўся з сённяшняга дня: уступіла ў сілу адпаведная пастанова ўрада РФ, паведамілі ў Федэральнай мытнай...
|
|