Някляеў прэзентаваў грамадзянскую кампанію «Гавары праўду». 21.by

Някляеў прэзентаваў грамадзянскую кампанію «Гавары праўду»

25.02.2010 13:58 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

25 лютага быў дадзены старт грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду». Яе заснавальнікамі выступілі пісьменнікі Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін, грамадскія дзеячы Зінаіда Бандарэнка і Генадзь Грушавы, шахматыст Віктар Купрэйчык, акадэмік Радзім Гарэцкі, экс-кіраўнік БХК Таццяна Процька, старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна. Лідэрам абраны пісьменнік Уладзімір Някляеў.

Прэзентацыя ГК прайшла ў мінскім гатэлі «Краун Плаца».

Уладзімір Някляеў у сваім выступе неаднаразова падкрэсліваў, што гэта не палітычная кампанія, а культурная і грамадская ініцыятыва.

«Я неаднойчы спрабаваў стварыць такую кампанію», ‑‑ сказаў пісьменнік.

Някляеў згадаў у сваім выступе няўдалыя спробы Казуліна стварыць «Беларускі дом», а таксама ягоныя ўласныя — фонд «Разам».

Някляеў зазначыў, што ніводная палітычная партыя ці грамадская арганізацыя не ўвайшлі ў грамадзянскую кампанію «Гавары праўду» мэта якой «даносіць праўду да народа».

На пытанне, ці збіраецца Уладзімір Някляеў удзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах, знакаміты пісьменнік адзначыў, што да яго неаднаразова звярталіся «нябедныя людзі», але ён адмовіў.

Тым не менш гэтыя «нябедныя людзі» згадзіліся спансіраваць новую грамадзянскую кампанію, — сказаў ён.

На пытанне: «Што гэта за нябедныя людзі», Някляеў сказаў, што пераважна яны жывуць за межамі краіны, а менавіта ў Расіі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яе заснавальнікамі выступілі Бураўкін, Барадулін, Зінаіда Бандарэнка, Грушавы, шахматыст Купрэйчык, Таццяна Процька, Жанна Літвіна.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика