Прыцягненне Нарачы
10.03.2010
—
Новости Общества
|
Мядзельскі раён можа ператварыцца ў першакласны курорт з дапамогай інвестараў
Такую думку выказаў старшыня Мінскага аблвыканкама Леанід Крупец на прэс-канферэнцыі, гаворачы пра развіццё Нарачанскай курортнай зоны. Паводле слоў губернатара, пакуль у гэтым вельмі прыгожым рэгіёне, жамчужыне Міншчыны, інфраструктура развіта недастаткова. Ды і ўзровень гандлёвага абслугоўвання, сэрвісу варта павышаць. “Стварэнне льготных умоў для інвестараў будзе садзейнічаць развіццю бізнесу ў раёне”, – упэўнены Леанід Крупец. Найперш увага будзе надавацца сферы паслуг, індустрыі забаў, будаўніцтву санаторыяў, гасцініц і іншых аб’ектаў. У планах і адраджэнне панскіх сядзіб, якіх шмат на Мядзельшчыне. “З боку аблвыканкама, кіраўніцтва раёна будзе зроблена ўсё, каб Нарачанскі край стаў сапраўдным курортам. Гэта дасць магчымасці атрымліваць сродкі ў бюджэт, ствараць новыя рабочыя месцы”, — адзначыў старшыня Мінаблвыканкама. Ён нагадаў, што Прэзідэнт Беларусі падтрымаў прапанову аб распрацоўцы праекта Дзяржаўнай праграмы развіцця Нарачанскай курортнай зоны на 2011-2015 гады, і гэтая работа ўжо вядзецца. Цяпер на Нарачы працуюць 8 санаторыяў і 7 баз адпачынку, гасцініц і аздараўленчых цэнтраў. Адначасова на лячэнне і адпачынак яны могуць прыняць звыш трох тысяч чалавек. Здраўніцы карыстаюцца вялікай папулярнасцю: летась, напрыклад, тут адпачыла каля 70 тысяч чалавек, з іх больш за 20 тысяч з замежжа. Надзея Радзівон Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мядзельскі раён можа ператварыцца ў першакласны курорт з дапамогай інвестараў
|
|