Сёння на АНТ — фільм пра Янку Філістовіча. 21.by

Сёння на АНТ — фільм пра Янку Філістовіча

26.02.2010 12:16 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У пятніцу, 26 лютага, АНТ пакажа новы фільм з цыкла «Зваротны адлік». Назва фіільма — «Шпіён з‑пад Вілейкі».

Рэжысёр‑пастаноўшчык — Людміла Клінцова
Аўтар сцэнарыя — Таццяна Сухоцкая
Вядучы — Аляксандр Суцкавер.

У анатацыі да фільма на сайце АНТ, у прыватнасці, гаворыцца:

«Летам 1952 года работнікі маскоўскага Галоўпаштамта звярнулі ўвагі на карэспандэнцыю, падпісаную дзіцячым подчыркам. Усе яны ішлі за мяжу — у ФРГ. Лісты былі адпраўлены ў спецыяльную лабараторыю Міністэрства дзяржаўнай бяспекі. Аказалася, што ў іх утрымліваецца зашыфраваная інфармацыя, напісаная нябачнымі чарніламі. Пасля расшыфроўкі стала відавочна: на тэрыторыі СССР дзейнічае шпіёнская сетка. І яе цэнтр знаходзіцца ў Беларусі …

У МГБ БССР была праведзена сакрэтная нарада. Згодна з расшыфраванай інфармацыяй, база дыверсантаў знаходзілася ў лясах, недалёка ад Маладзечна. Маладзечанскі чэкісты высветлілі, што ўвосень мінулага года ў вёсцы Паняцічы (Іллянскага раёна) з’явіўся ураджэнец гэтых месцаў Янка Філістовіч, які эміграваў на Захад яшчэ ў 44‑м…»

АНТ, пятніца, 18:20.

Паўтор фільма ў аўторак, 2 сакавіка, у 23:15.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У пятніцу, 26 лютага, АНТ пакажа новы фільм з цыкла «Зваротны адлік». Назва фіільма — «Шпіён з‑пад Вілейкі».
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика