КДК дамогся адмены збірання камісій пры папаўненні банкаўскіх дэпазітаў фізасобамі. 21.by

КДК дамогся адмены збірання камісій пры папаўненні банкаўскіх дэпазітаў фізасобамі

26.02.2010 14:52 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Падчас мінулагодніх праверак спецыялісты Камітэта дзяржкантролю ўстанавілі, што асобныя банкі з удзелам замежнага капіталу незаконна ўтрымліваюць з фізічных асоб, якія ўносяць дадатковыя ўзносы ў дэпазітныя ўклады, камісійную ўзнагароду да 1% ад сродкаў, якія ўносяцца.

Пра гэта паведамляе прэс‑служба КДК.

Як нагадваюць у Камітэце дзяржкантролю, у лістападзе 2009 года КДК звярнуў увагу Нацыянальнага банка на сітуацыю, якая склалася, і прапанаваў забяспечыць вяртанне банкамі платы, унесенай грамадзянамі за папаўненне ўкладаў. Нягледзячы на гэта, адзін са сталічных камерцыйных банкаў па‑ранейшаму збіраў з фізічных асоб плату за папаўненне імі сваіх дэпазітных рахункаў, што спарадзіла шматлікія скаргі незадаволеных укладчыкаў у КДК, гаворыцца ў паведамленні.

У студзені 2010 года камітэт паўторна праінфармаваў аб гэтым Нацбанк і падкрэсліў, што збіранне платы з грамадзян за папаўненне імі ўкладаў супярэчыць парадку ўнясення грашовых сродкаў ва ўклад (дэпазіт), што рэгламентуецца Банкаўскім кодэксам Рэспублікі Беларусь, а адзін са сталічных банкаў «сваімі дзеяннямі падрывае давер насельніцтва да банкаўскай сістэмы». Нацыянальнаму банку было прапанавана прыняць тэрміновыя меры па адмене збірання банкам платы з фізічных асоб за ўнясенне дадатковых сродкаў ва ўклад, а таксама разгледзець пытанне аб дапаўненні Банкаўскага кодэкса Рэспублікі Беларусь нормай, якая прама забараняе збіранне такога кшталту ўзнагарод. З прапановамі, унесенымі Камітэтам дзяржаўнага кантролю, Нацыянальны банк згадзіўся.

Пасля ўмяшання КДК банк, які правініўся, адмяніў збіранне платы з грамадзян пры папаўненні імі ўкладаў, паведамляе прэс‑служба камітэта.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падчас мінулагодніх праверак спецыялісты Камітэта дзяржкантролю ўстанавілі, што асобныя банкі з удзелам замежнага капіталу незаконна ўтрымліваюць з фізічных...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика