Жарсцi па Еўрабачаннi: выбiраць трэба нумар, песню цi артыста?. 21.by

Жарсцi па Еўрабачаннi: выбiраць трэба нумар, песню цi артыста?

27.02.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У гэтым годзе беларусы пазбаўлены прывычнага ўжо драйву доўга i пiльна сачыць за працэсам адбору, раскрываць закулiсныя таямнiцы, строiць здагадкi i рабiць стаўкi, каму ўсё ж пашанцуе. Прызначана валявым рашэннем фокус-групы, сабранай з прадстаўнiкоў вядучых тэлеканалаў: абраны гурт "Тры плюс два" — i ўсё, змiрыцеся, няўдачнiкi, сцiхнiце, зайздроснiкi, супакойцеся, крытыкi, ад вас тут ужо нiчога не залежыць, разнявольцеся i паспрабуйце атрымаць задавальненне.

Але той факт, што мы не можам паўплываць на ход падзей, зусiм не значыць, што нам няма чаго сказаць з гэтай нагоды. Памятаеце ж — у музыцы, спорце i ахове здароўя ўсе пагалоўна спецыялiсты. Зрэшты, найбольшую вагу маюць усё ж меркаваннi менавiта спецыялiстаў — прафесiйных выканаўцаў, спрактыкаваных музычных i тэлевiзiйных прадзюсараў. Днямi, лiтаральна за пару гадзiн да абвяшчэння сёлетнiх беларускiх удзельнiкаў "Еўрабачання", прадстаўнiкi шоу-бiзнэсу абмяркоўвалi за "круглым сталом", чаго ж нам не хапае для перамогi i на што трэба рабiць акцэнт пры выбары "музычных паслоў".

Рэжысёр i прадзюсар Уладзiмiр Максiмкаў — бадай адзiны ў Беларусi чалавек, хто паабяцаў "адказаць за Еўрабачанне" i выканаў абяцанне, пакiнуўшы пасаду генеральнага прадзюсара Першага канала ў 2004 годзе, пасля не вельмi ўдалага выступлення дуэта "Аляксандра i Канстанцiн". З iншага боку, гэта быў увогуле дэбют Беларусi на конкурсе — так бы мовiць, прасяканне акна. "На мой погляд, трэба зразумець, чаго краiна хоча ад гэтага конкурсу — вынiк або ўдзел у працэсе, — разважае Максiмкаў. — Калi вынiк — трэба наймаць Кiркорава, мiжнародную каманду... Але мне здаецца, што гэта няправiльна. "Еўрабачанне" — гэта камерцыйны праект, ЕВС на iм зарабляе каласальныя грошы з унёскаў краiн-удзельнiц, i большасць краiн выкарыстоўваюць яго менавiта такiм чынам — унутры краiны ладзяць вялiкае шоу, на якiм таксама зарабляюць грошы. Трэба i нам вучыцца рабiць бiзнэс на тэлевiзiйным праекце. Бо я не згодны, што гэта конкурс песнi — ён увогуле мае вельмi далёкае дачыненне да музыкi". Так што галоўным пры падрыхтоўцы, мяркуе рэжысёр, павiнен быць зусiм не артыст i не ягоны прадзюсар, а менеджар, якi разумее прынцыпы бiзнэсу. "Я даўно прапаноўваў прадаваць месца ўдзельнiка з аўкцыёну!" — шакiраваў ён калегаў.

Аляксандр Цiхановiч, кiраўнiк праекта "ЕўраФэст", у фармаце якога тры гады запар праходзiў нацыянальны адбор, прапагандуе ўсё ж творчы падыход, але перакананы, што выбiраць выканаўцу трэба не ўсенародна — "узгадайце, да чаго гэта прывяло летась", — а з дапамогай прафесiйнага журы, i абавязкова пасля жывога праслухоўвання ўдзельнiкаў, а не па гатовай фанаграме песнi: "Нездарма ў Расii таксама прыйшлi да такога прынцыпу, да жывога праслухоўвання ўсiх прэтэндэнтаў".

, кiраўнiк праекта "ЕўраФэст", у фармаце якога тры гады запар праходзiў нацыянальны адбор, прапагандуе ўсё ж творчы падыход, але перакананы, што выбiраць выканаўцу трэба не ўсенародна — "узгадайце, да чаго гэта прывяло летась", — а з дапамогай прафесiйнага журы, i абавязкова пасля жывога праслухоўвання ўдзельнiкаў, а не па гатовай фанаграме песнi: "Нездарма ў Расii таксама прыйшлi да такога прынцыпу, да жывога праслухоўвання ўсiх прэтэндэнтаў".

Максiм Алейнiкаў, прадзюсар неўмiручага гурта "Топлес", вядомы не толькi прыбытковымi хiтамi, але i ўласным вострым языком. Не змаўчаў ён i ў гэты раз: "Хто б нi выбiраў — адзiн год так, другi гэтак, а вынiку як не было, так i няма, толькi робiм розных людзей вiнаватымi. З майго пункту гледжання, поспех на "Еўрабачаннi" — гэта ў першую чаргу: а) песня, б) выканаўца з песняй павiнен быць максiмальна гарманiчны. Адпаведна, спецыялiсты, якiя прымаюць рашэнне, павiнны быць спецыялiстамi па песнях. Прааналiзуйце — у 80, а то i 90 працэнтаў пераможцаў песня была адной з самых удалых на конкурсе!".

, прадзюсар неўмiручага гурта "Топлес", вядомы не толькi прыбытковымi хiтамi, але i ўласным вострым языком. Не змаўчаў ён i ў гэты раз: "Хто б нi выбiраў — адзiн год так, другi гэтак, а вынiку як не было, так i няма, толькi робiм розных людзей вiнаватымi. З майго пункту гледжання, поспех на "Еўрабачаннi" — гэта ў першую чаргу: а) песня, б) выканаўца з песняй павiнен быць максiмальна гарманiчны. Адпаведна, спецыялiсты, якiя прымаюць рашэнне, павiнны быць спецыялiстамi па песнях. Прааналiзуйце — у 80, а то i 90 працэнтаў пераможцаў песня была адной з самых удалых на конкурсе!".

Прадзюсар Анi Шаркуновай i Германа Уладзiмiр Кубышкiн настойвае на iншым падыходзе: "Я ўпэўнены на сто адсоткаў, што дрэнны артыст сапсуе нават самую добрую песню. Таму выбiраць трэба менавiта артыста, прафесiйнага, харызматычнага i г.д. Мы блытаем тры iснуючыя паралельна, незалежныя адна ад адной рэчы — тэлешоу, конкурс i дзяржаўны iнтарэс. А кожную пазiцыю трэба разглядаць асобна, i не ператвараць шоу ў конкурс маладых выканаўцаў. І яшчэ варта разумець, на якi каэфiцыент карыснага дзеяння ты разлiчваеш: навошта ехаць на конкурс i потым вяртацца ў Беларусь з падцiснутым хвастом, калi няма далейшай "маскоўскай гiсторыi", i ты згубiў нават тыя пазiцыi, якiя меў раней? Навошта ўвогуле перамагаць?". — "Спачатку трэба перамагчы, — парыраваў Максiм Алейнiкаў, — а потым так разважаць".

Уладальнiк самага высокага на сёння — 6-га месца Беларусi на "Еўрабачаннi" Дзмiтрый Калдун не ўдзельнiчаў у спрэчках, хто ў камандзе павiнен быць галоўным i цi iснуе ўнiверсальная формула поспеху для беларусаў. Затое падзялiўся ўласным вопытам, дзеля чаго ўвогуле варта ехаць на конкурс: "Павiнна быць матывацыя — прадзюсара, якi настроены пасля раскруткi зарабiць грошы, арганiзатараў — Белтэлерадыёкампанiя таксама ўкладвала мноства грошай i сiлаў у падрыхтоўку, артыстычная — як было ў маiм выпадку, калi я застаўся без прадзюсара i трэба было абавязкова штосьцi зрабiць, каб не застацца нi з чым. Сукупнасць гэтых стымулаў вылiлася ў тое, што ў нас камандай атрымалася дасягнуць такога вынiку". Дзiму, дарэчы, сёлета прапаноўвалi ехаць на "Еўрабачанне" зноў — ад Расii, але ён адразу адмовiўся: "Для мяне гэта прынцыповае пытанне, нi ад якой iншай краiны я туды не паеду. Дый песня стылiстычна мне не падыходзiла — можа, у выкананнi iншага артыста яна i стала б хiтом, але асабiста мне не пасавала. Дарэчы, што датычыцца песнi, абранай ад Беларусi — на мой погляд, тут таксама ёсць нейкая нестасоўка з артыстамi, магутнасцi для такой музыкi iм крыху не хапае; i мне падалося, што гэта ўсё ўжо недзе было...".

Спявачка Гюнеш, якая пяць гадоў штурмуе нацыянальны адбор, падкрэслiвае, што ў яе i песня "правiльная", i матывацыi, творчых амбiцый хапае, таму рукi апускаць яна не збiраецца: "Калi iх абралi — значыць, так трэба, i на конкурс трэба ехаць з памкненнем перамагаць. Што да мяне — я за пяць гадоў паказала, што магу працаваць у розных кiрунках, i я гатовая выступiць за сваю краiну, Рэспублiку Беларусь, на "Еўрабачаннi".

Тры пытаннi наўздагон

— Дзе яшчэ, акрамя Беларусi, выкарыстоўваўся сёлета закрыты адбор?

Унутраны адбор — г.зн. арганiзатары проста агучвалi iмя выканаўцы, не тлумачачы прычыны свайго рашэння — прайшоў ва Украiне, Францыi, Бельгii, Грузii, Балгарыi i Швейцарыi. Некаторыя краiны выбiралi адразу выканаўцу i песню, некаторыя зладзiлi дадаткова конкурс на лепшую песню з галасаваннем гледачоў i журы.

— А суддзi хто?

Як стала вядома днямi, у фокус-групу, створаную арганiзатарам нацыянальнага адбору — Белтэлерадыёкампанiяй, увайшлi прадстаўнiкi чатырох тэлеканалаў: ад Першага — галоўны дырэктар галоўнай дырэкцыi Аляксандр Капёнкiн i выканаўчы прадзюсар Антон Пiменаў, ад "ЛАДа" — выканаўчы прадзюсар Глеб Шульман, ад АНТ — першы намеснiк старшынi праўлення Сяргей Хомiч i кiраўнiк дырэкцыi спецпраектаў Анжэлiна Мiкульская, ад СТБ — намеснiк гендырэктара Павел Каранеўскi i кiраўнiк праграмнай дырэкцыi Таццяна Стаселька.

— Хто ж цяпер зоймецца падрыхтоўкай гурта "Тры плюс два" — АНТ цi Белтэлерадыёкампанiя?

Гурт насамрэч ужо няблага падрыхтаваны — акрамя арыгiнальнай версii песнi "Far away", артысты запiсалi ў Кiеўскай студыi беларуска- i рускамоўныя варыянты, таксама з падачы АНТ ужо зняты клiп на конкурсную кампазiцыю. Больш падрабязна аб тым, як будзе iсцi працэс падрыхтоўкi (да конкурсу, нагадаем, засталося ўсяго 2,5 месяца), кiраўнiкi тэлеканалаў абяцаюць расказаць на наступным тыднi.

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У гэтым годзе беларусы пазбаўлены прывычнага ўжо драйву доўга i пiльна сачыць за працэсам адбору, раскрываць закулiсныя таямнiцы, строiць здагадкi i рабiць стаўкi, каму ўсё ж пашанцуе. Прызначана валявым рашэннем фокус-групы, сабранай з прадстаўнiкоў вядучых тэлеканалаў: абраны гурт "Тры плюс два" — i ўсё, змiрыцеся, няўдачнiкi, сцiхнiце, зайздроснiкi, супакойцеся, крытыкi, ад вас тут ужо нiчога не залежыць, разнявольцеся i паспрабуйце атрымаць задавальненне.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика