За студзень насельніцтва Беларусі зьменшылася на 13,6 тысячы
27.02.2010
—
Новости Общества
|
Колькасьць насельніцтва Беларусі за студзень 2010 году зьменшылася на 13,6 тысячы ў параўнаньні са студзенем 2009 году. Як паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт, па стане на 1 лютага 2010 году ў краіне пражывала 9 млн. 477,2 тыс. чалавек. Інфармацыя атрымана паводле зьвестак бягучага ўліку і папярэдніх вынікаў перапісу насельніцтва 2009 году.У Менску за студзень 2010 года колькасьць насельніцтва павялічылася з 1 млн. 806,2 тыс. да 1 млн. 835,2 тысячы. У астатніх рэгіёнах краіны гэты паказчык зьнізіўся.
За студзень 2010 году ў краіне нарадзілася 8 тыс. 481 дзіця (на 824 менш у параўнаньні са студзенем 2009 году), памёр 12 тыс. 391 чалавек (на 229 больш). У гэты ж пэрыяд у краіну прыбыло 1.447 чалавек, паехала з краіны — 558. Міграцыйны прырост склаў 889 чалавек. У студзені 2010 года ў параўнаньні са студзенем 2009 года колькасьць зарэгістраваных шлюбаў павялічылася на 6% (да 4 тыс. 706), скасаваньняў шлюбу — скарацілася на 5,5% (2 тыс. 611). Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Колькасьць насельніцтва Беларусі за студзень 2010 году зьменшылася на 13,6 тысячы ў параўнаньні са студзенем 2009 году. Як паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт, па стане на 1 лютага 2010 году ў краіне пражывала 9 млн. 477,2 тыс. чалавек. |
|