Беларуская пракуратура дапытала Усхопчыка. 21.by

Беларуская пракуратура дапытала Усхопчыка

01.03.2010 18:28 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У панядзелак, 1 сакавіка, Літоўская генпракуратура паведаміла, што атрымала інфармацыю пра тое, што беларускія пракуроры дапыталі Уладзіміра Усхопчыка. Спадар Усхопчык, паводле літоўскіх пракурораў, 13 студзеня 1991 года аддаў загад страляць па бяззбройных людзях у Вільні. Выдаць яго Беларусь адмаўляецца.

Генпракуратура Літвы сцвярджае, што ёю атрыманыя звесткі пра тое, што «ствараюцца юрыдычныя перадумовы для змены кваліфікацыі злачыннай дзейнасці ў злачынства супраць чалавечнасці і ваенныя злачынствы»,

у такім выпадку не будзе дзейнічаць 20‑гадовы тэрмін даўніны, які сканчаецца ў наступным годзе.

«Адказы на такія пытанні магчымыя толькі ў канцы расследавання», — сказаў пракурор Раландас Тыліндзіс, адказваючы на пытанне, ці могуць вынесці завочны прысуд па гэтай справе.

Зараз сказаць, якім будзе канчатковае рашэнне, было б няўдзячнай справай, бо пракурор звязаны мноствам міжнародных і літоўскіх заканадаўчых актаў, якія абавязваюць шанаваць не толькі прэзумпцыю невінаватасці, але і захоўваць у таямніцы дасудовае расследаванне, а таксама ўлічваць іншыя абставіны», — сказаў Тыліндзіс.

Пракурор Раландас Тыліндзіс прама не пацвердзіў, што пракуроры вырашылі перакваліфікаваць злачынства з забойства ў злачынства супраць чалавечнасці і ваеннае злачынства, аднак сказаў, што «атрыманыя звесткі ствараюць перадумовы для змены кваліфікацыі злачынства з усімі выцякаючымі наступствамі».

Пракурор заявіў, што не можа назваць дакладны час правядзення допыту Усхопчыка.

Генпракуратура ў сваім паведамленні адзначае, што допыт Усхопчыка пасля экстрадыцыі Міколаса Буракявічуса і Юозаса Ярмалавічуса — гэта «адзін з найважнейшых выпадкаў, калі юрыдычнае супрацоўніцтва абяцае важкія зрухі ў справе 13 студзеня».

У пачатку студзеня 2010 года Генпракуратура Беларусі даслала дакумент, у якім паведаміла, што не мае намеру выдаваць Літве Усхопчыка і Юонене.

Беларуская генпракуратура заявіла, што «дзейнасць падазраваных, якія кіраваліся законамі СССР, яна ацэньвае як імкненне абараніць канстытуцыйны лад той дзяржавы і яе тэрытарыяльную цэласнасць, і па гэтай прычыне не можа аказаць прававую дапамогу».

МЗС Літвы ўручыў Беларусі ноту ў сувязі з тым, што Генпракуратура РБ адмовілася аказаць Літве дапамогу ў расследаванні справы 13 студзеня. Літва хоча прыцягнуць да адказнасці грамадзян Беларусі — генерала Уладзіміра Усхопчыка і Станіславу Юонене. Па словах Тыліндзіса, ніякіх новых звестак пра Юонене не паступала.

Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце назвала допыт Усхопчыка ў Беларусі добрай навіной да 20‑годдзю Свята 11 сакавіка.

«Канструктыўны палітычны дыялог дае вынікі, і той факт, што Усхопчыка дапыталі, і з"явіліся перадумовы для перакваліфікацыі справы так, каб па ім не дзейнічаў тэрмін даўніны — гэта вельмі добрая навіна да 20‑годдзю 11 сакавіка, — сказаў прэс‑сакратар Грыбаўскайце Лінас Бальсіс, перадаючы словы прэзідэнта.

Паводле Бальсіса, кіраўнік краіны спадзяецца на тое, што «нарэшце ў пракуратуры з’явіцца магчымасць пакончыць з гэтай справай».

На пытанне аб тым, ці будзе прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка запрошаны ў Літву на юбілей аднаўлення незалежнасці, Бальсіс сказаў: «Рашэнне будзе прынята ў бліжэйшы час».

Грыбаўскайце ў свой час згадвала, што пытанне запрашэння Лукашэнкі на ўрачыстасці ў Вільню будзе вырашацца, калі адбудзецца пералом у справе 13 студзеня.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Генпракуратура Літвы сцвярджае, што ёю атрыманыя звесткі пра тое, што «ствараюцца юрыдычныя перадумовы для змены кваліфікацыі злачыннай дзейнасці ў злачынства супраць чалавечнасці і ваенныя злачынствы».
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика