Кароў дояць робаты. 21.by

Кароў дояць робаты

02.03.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На сёння ў вобласцi дзве фермы абсталяваныя рабатызаванымi ўстаноўкамi i працуюць без удзелу даярак, паведамляе Камiтэт па сельскай гаспадарцы i харчаваннi Гродзенскага аблвыканкама. Яшчэ адна ферма на 100 кароў, дзе яны будуць даiцца робатамi, у найблiжэйшы час увойдзе ў строй у СВК "Прагрэс-Верцялiшкi" Гродзенскага раёна.

Пераважная частка фермаў у Прынёманскiм рэгiёне пабудаваныя 30—40 гадоў таму, большасць з iх фiзiчна i маральна састарэлыя. Больш за тое, каля 14 тысяч кароў сёння размешчаны ў аварыйных памяшканнях. Цяпер у вобласцi 715 малочных фермаў (у сярэднiм) на 240 кароў, якiя размешчаны далёка ад цэнтральных сядзiбаў гаспадарак. Гэты фактар, а таксама знос абсталявання, састарэлыя тэхналогii прывялi да непрэстыжнасцi працы на фермах i дэфiцыту работнiкаў.

Па гэтай прычыне на Гродзеншчыне выбрана стратэгiя будаўнiцтва фермаў на 800—1000 кароў з даiльнымi заламi i круглагадовым стойлавым утрыманнем, дзе ў чатыры-шэсць разоў узрастае прадукцыйнасць працы. Цяпер у вобласцi працуюць 130 новых альбо рэканструяваных пад сучасныя тэхналогii малочных фермаў. У найблiжэйшыя пяць гадоў, зазначае в. а. старшынi Гродзенскага аблвыканкама Іван ЖУК, плануецца штогод у кожным раёне ўводзiць па адной новай ферме. Гэта дазволiць да 2015 года павялiчыць пагалоўе кароў на 20 тысяч, наблiзiць вытворчасць да аграгарадкоў i зрабiць прэстыжнай прафесiю работнiка фермы.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На сёння ў вобласцi дзве фермы абсталяваныя рабатызаванымi ўстаноўкамi i працуюць без удзелу даярак, паведамляе Камiтэт па сельскай гаспадарцы i харчаваннi Гродзенскага аблвыканкама. Яшчэ адна ферма на 100 кароў, дзе яны будуць даiцца робатамi, у найблiжэйшы час увойдзе ў строй у СВК "Прагрэс-Верцялiшкi" Гродзенскага раёна.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика