Лiчба трынаццаць. 21.by

Лiчба трынаццаць

05.03.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адна з самых таямнiчых, загадкавых лiчбаў у традыцыйных светапоглядных уяўленнях шматлiкiх народаў. Лiчба трынаццаць стаяла ў шэрагу такiх сакральна-магiчных лiчбаў, як шэсць, восем, дваццаць адзiн, сорак (таму людзям нельга было адзначаць гэтыя гады нараджэнняў), шэсцьдзясят шэсць i шэсцьсот шэсцьдзясят шэсць.

 Найбольш раннiм варыянтам фiксацыi адмоўнага стаўлення да лiчбы трынаццаць з'яўляецца скандынаўская легенда, якая сведчыць, што ў мястэчку Вальхале сабралiся вярхоўныя багi (адпаведна колькасцi сузор'яў iх было дванаццаць) на святочны баль. У самы разгар свята да iх завiтаў няпрошаны госць, бог сваркi i разладу Локi, i гасцей стала 13. Хутка Локi зрабiў сваю справу: гулянка скончылася агульным непаразуменнем, бойкай, у якой загiнуў улюбёнец багоў Бальдр.

 Пазней гэта легенда была ўзноўлена ў хрысцiянскай традыцыi.

На Тайнай Вячэры Хрыста з нагоды Пасхi было таксама трынаццаць асобаў. Адзiн з апосталаў Збавiцеля — Іуда Iскарыёт — здрадзiў i выдаў Iсуса Хрыста. Гэта адбылося ў сераду,а ў пятнiцу Сына Божага ўкрыжавалi. 3 гэтай нагоды праваслаўныя хрысцiяне ў сераду i пятнiцу прытрымлiваюцца посту. А з тых далёкiх часоў жыве павер'е: нiколi не садзiць за стол 13 гасцей.

 Нешчаслiвым лiчылi 13-ы дзень месяца. Напрыклад, 13 студзеня забаранялася бiць свойскую жывёлу, ламаць хлеб, адымаць дзяцей ад грудзей i г.д. 13 сакавiка забаранялася прасцi, "каб не адслiнiць замураваную зямлю". У гэты дзень ведзьмы зляталiся на шабаш, таму ў хаце трэба было запальваць грамнiчную свечку, малiцца, чытаць замову засцерагальнага характару, а той, хто збiраўся ў дарогу, браў з сабой моцныя абярэгi. Аднак самымi нешчаслiвымi лiчылiся тыя днi, калi 13-е чысло прыпадала на пятнiцу, ды яшчэ на поўню.

 Лiчба трынаццаць трапiла i ў сiстэму побытавай практыкi: напрыклад, калi пачыналi несцiся маладыя куры, то 13-е яйка павiнен быў з'есцi самы стары чалавек у сям'i.

 Супрацьстаянне лiчбе трынаццаць гарманiчнай лiчбе дванаццаць успрымаецца як супрацьстаянне Творцы Сусвету i Д'ябла, Жыцця i Смерцi, мужчынскага i жаночага пачаткаў. Хутчэй за ўсё, у аснове гэтай апазiцыi ляжаць з'явы касмалагiчнага парадку. Млечны Шлях — задыякальнае кола жыцця — утварае дванаццаць сузор'яў, выхад за яго межы сiмвалiзаваў пераход у iншы свет.

Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адна з самых таямнiчых, загадкавых лiчбаў у традыцыйных светапоглядных уяўленнях шматлiкiх народаў. Лiчба трынаццаць стаяла ў шэрагу такiх сакральна-магiчных лiчбаў, як шэсць, восем, дваццаць адзiн, сорак (таму людзям нельга было адзначаць гэтыя гады нараджэнняў), шэсцьдзясят шэсць i шэсцьсот шэсцьдзясят шэсць.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика