Першы віцэ‑прэм’ер Расіі не выключае пераходу на адзіную валюту. 21.by

Першы віцэ‑прэм’ер Расіі не выключае пераходу на адзіную валюту

05.03.2010 13:19 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Першы віцэ‑прэм’ер Расіі Ігар Шувалаў не выключае пераходу на адзіную валюту ў межах Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы (АЭП).

Пра гэта ён заявіў, выступаючы 5 сакавіка ў Маскве на міжнародным эканамічным форуме дзяржаў — удзельніц СНД, перадае РІА Новости.

Шувалаў нагадаў, што з пачатку 2010 года працуе Мытны саюз Беларусі, Казахстана і Расіі, да 2012 года плануецца стварыць АЭП.

Першы віцэ‑прэм’ер не выключыў, што межы гэтых эканамічных аб’яднанняў будуць пашыраны. «І я не стаў бы выключаць пераход у перспектыве тут да адзінай валютнай прасторы», — сказаў ён.

Што тычыцца задач расійскага старшынства ў СНД у 2010 годзе, Шувалаў адзначыў, што адным з найважнейшых кірункаў з’яўляецца стварэнне адзінай плацежна‑разліковай сістэмы краін СНД. «У фінансавай сферы важна падрыхтаваць і зацвердзіць канцэпцыю і план дзеянняў па стварэнні плацежна‑разліковай сістэмы на базе валют краін СНД», — сказаў ён. Важнай задачай з’яўляецца таксама эфектыўнае выкарыстанне магчымасцяў Міждзяржаўнага банка СНД.

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першы віцэ‑прэм’ер Расіі Ігар Шувалаў не выключае пераходу на адзіную валюту ў межах Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы (АЭП).Пра гэта ён заявіў,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика