Life:)
06.03.2010 00:39
—
Новости Общества
|
Аператар мабільнай сувязі Life:) падрыхтаваў чарговы непрыемны сюрпрыз сваім абанентам. Пасля значнага пагаршэння ўмоў налічэння бонусных грошай, пра якія было абвешчана некалькі дзён таму, аператар узяўся за цэны на сувязь у роўмінгу. З 3 красавіка значна падаражаюць званкі ў Расіі, Украіне, Польшчы, Турцыі, Егіпце, Балгарыі і трох краін Прыбалтыкі. Праўда, у першых чатырох краінах захоўваюцца льготныя прапанова пры працы ў мясцовых сетках Life:), расійскім «Мегафоне» ці польскім «Оранжы». Адтуль можна званіць у Беларусь за 999 рублёў за хвіліну. Праца ў іншых сетках падаражала ў 2–4 разы. Тыя, хто адпраўляюцца ў іншыя краіны, незваротна згубяць выгадныя ўмовы званкоў на Радзіму. Напрыклад, званок з Літвы ў Беларусь раней каштаваў 2950 рублёў, а прыняты выклік — 1450 рублёў. Цяпер будзе 7990 і 2490 рублёў адпаведна. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Істотна падаражалі званкі з роўмінгу
|
|