Першыя затрыманыя за паштоўкі “Гавары праўду”
06.03.2010
—
Новости Общества
|
Падчас распаўсюду ў Менску паштовак грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» былізатрыманыя актывісты руху Міхаіл Башура і Васіль Бусел.
Відавочцы сьцьвярджаюць, што актывістаў даставілі ў аддзяленьне ўнутраных спраў Цэнтральнага раёну сталіцы. Аднак дзяжурны міліцыянт у тэлефоннай размове сказаў, што такіх асобаў у іх ня ўтрымліваецца. Пазьней нам усё ж удалося датэлефанавацца да Міхаіла Башуры, які пацьвердзіў, што насамрэч знаходзіцца ў Цэнтральным РАУС, але на якой падставе было затрыманьне — ніхто яшчэ не паведамляў. Васіля Бусла ўжо нейкі час дапытваюць людзі ў цывільным. Першай акцыяй кампаніі стаў заклік да грамадзянаў ва ўсіх рэгіёнах Беларусі накіроўваць у адміністрацыю Аляксандра Лукашэнкі адмысловыя паштоўкі «Гавары праўду!» з паведамленьнямі пра мясцовыя праблемы. Аднак зьявіліся зьвесткі, што ў аддзяленьнях сувязі паштоўкі блякуюцца і нікуды далей ня йдуць. Цяпер пачалі затрымліваць і тых, хто такія паштоўкі распаўсюджвае. Сканфіскавана 9 тысяч паштовак «Гавары праўду!» У 20:30 усіх, хто меў дачыненьне да транспарціроўкі паштовак «Гавары праўду», адпусьцілі. Гэта актывіст аднайменнай грамадзянскай кампаніі Міхаіл Башура, Васіль Бусел і іх знаёмая Вольга Нікіценка. Машыну Васіля Бусла наўпрост падчас руху спыніла машына ДПС. Супрацоўнік праверыў дакумэнты, пасьля чаго пацікавіўся паштоўкамі, якія былі ў салёне. Потым загадаў перакласьці паштоўкі ў міліцэйскую машыну. Усіх пасажыраў разам з «падазронай прадукцыяй» даставілі ў РУУС Цэнтральнага раёну Менску. Бусел быў дапытаны супрацоўнікамі ў цывільным, астатніх «ідэнтыфікавалі». Вольга Нікіценка: «Мяне затрымалі для ўдакладненьня асобы, але потым гэтак жа нечакана адпусьцілі. Праўда, нічога не аддалі, забралі ўсе паштоўкі — а гэта наклад у 9 тысяч асобнікаў. Пратаколы не складалі, ўзялі тлумачэньні. Але сам факт затрыманьня, ідэнтыфікацыя дакумэнтаў — вельмі жорстка ўсё адбывалася». Карэспандэнт: «Не сказалі, што могуць выклікаць дадаткова?» Нікіценка: «Магчыма. Бо папрасілі нумар тэлефону і сказалі: калі я зараз не хачу гаварыць зь імі адносна паходжаньня паштовак, то яны магчыма, выклічуць мяне заўтра». Кампанія «Гавары праўду!» была прэзэнтаваная на мінулым тыдні, а першай акцыяй стаў заклік да грамадзянаў ва ўсіх рэгіёнах Беларусі накіроўваць у адміністрацыю Аляксандра Лукашэнкі адмысловыя паштоўкі «Гавары праўду!» з паведамленьнямі пра мясцовыя праблемы. Аднак зьявіліся зьвесткі, што ў аддзяленьнях сувязі паштоўкі блякуюцца і нікуды далей ня йдуць. Цяпер пачалі змагацца і з тымі, хто датычны да саміх паштовак. Някляеў: «Пра адэкватнасьць міліцэйскіх захадаў няма размовы» Уладзімер Някляеў Сталі вядомыя падрабязнасьці затрыманьня ў Менску актывістаў кампаніі «Гавары праўду!» Міхаіла Башуры і Васіля Бусла. Адна са сьведак падзеі расказала, што машыну Васіля Бусла спыніла машына ДПС. Супрацоўнік папрасіў на праверку дакумэнты, потым папрасіў перакласьці паштоўкі ў міліцэйскую машыны — маўляў, дзеля праверкі, дзе надрукаваная прадукцыя. Па зьвестках Башуры, цяпер супрацоўнікі ў цывільным дапытваюць Бусла ў РУУС Цэнтральнага раёну Менску. Пра адэкватнасьць дзеяньняў міліцыі ў адносінах да актывіста грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» лідэр кампаніі — Ўладзімер Някляеў: «Пра якую адэкватнасьць тут можна гаварыць? У чалавека паштоўка, якую ён, можа быць, сябрам хоча перадаць, каб яны гаварылі праўду. Якая ж тут адэкватная рэакцыя міліцыянтаў? Тым больш, што мы неаднаразова заяўлялі: наша акцыя не зьяўляецца палітычнай, не зьвязаная з апазыцыяй, не зьвязаная ні з чым, што супярэчыць заканадаўству гэтай краіны. Тым ня меней, дзеяньні ў дачыненьні да ўсіх грамадзянаў, якія паводзяць сябе так, як уяўляецца ўладзе, аднолькавыя: хапаць — і ў кутузкі. Дарэчы, дзякуй міліцыі — дапамажыце, хлопцы, з рэклямай нашай кампаніі. Але гэта не здымае таго, што чалавек ні за што знаходзіцца ў пастарунку. Ён прасядзіць там тры гадзіны, нічога яны ня змогуць яму прад’явіць. Але тым ня менш гэта маральны стрэс, гэта псыхалягічная траўма. Але хто пра гэта думае ў нашай краіне? Падумаеш! Затрымалі, у морду далі — цьфу. Мураш, казяўка — што ён зробіць? Не, вось дзеля гэтага мы і будзем доўжыць гэтую кампанію. Дзеля гэтага мы будзем праўду казаць да канца». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падчас распаўсюду ў Менску паштовак грамадзянскай кампаніі |
|