«Параноікаў заўсёды хапала». 21.by

«Параноікаў заўсёды хапала»

09.03.2010 10:59 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У нядзелю, у дзень мінскага канцэрту Rammstein, удзельнікі літаратурна-мастацкай акцыі «Абаронім маладую беларускую дзяржаўнасць ад экстрэмізму» спалілі ў Севастопальскім парку кнігі Мікалая Чаргінца.

«У гісторыі было шмат аматараў абараніць сваю дзяржаву ад экстрэмізму. Параноікаў заўсёды хапала», – каментаваў, распальваючы вогнішча, «кандыдат у кандыдаты», вядомы блогер Яўген Ліпковіч.

Ініцыятарам акцыі быў сам Ліпковіч.

Напярэдадні акцыі ён запрасіў усіх ахвочых сабрацца ў Севастопальскім парку, каб «абараніць маладую беларускую дзяржаўнасць ад экстрэмізму». У сваім блогу ён заклікаў неабыякавых да заяваў і ініцыятывы кіраўніка Грамадскай рады па маральнасці Мікалая Чаргінца захапіць з сабой раманы генерала.

У прызначаны час у парку сабралося прыкладна дзесяць чалавек, у тым ліку, безумоўна, Яўген Ліпковіч, які збіраецца балатавацца па Валгаградскай выбарчай акрузе № 54. Кандыдат у кандыдаты ў дэпутаты прыйшоў падрыхтаваны: з кардоннай скрыняй і заплечнікам, напханым раманамі Мікалая Чаргінца (у тым ліку і нашумелымі, улічваючы заявы змагара за маральнасць, «Таямніцамі авальнага кабінета»).

Зразумела, што акцыя праходзіла без санкцыі чыноўнікаў. Тым не менш, прадстаўнікоў уладаў не назіралася, што можна было растлумачыць тым, што пажарнай небяспекі ў гэтым месцы можна было не баяцца, або салідарнасцю з ідэяй заяўленай акцыі.

– Ці трэба мастаку прасіць дазволу ў Мінгарвыканкаме на напісанне карціны? – задаў рытарычнае пытанне Ліпковіч.

І пасля кароткай паўзы сам жа і адказаў: «Гэтая акцыя – літаратурна-мастацкая. Так што навошта ў кагосьці прасіць на яе дазволу...»

Група падтрымкі сабралася невялікая. Аднак, адзначыў «кандыдат у кандыдаты», галоўнае не масавасць, а духоўная падтрымка. Я правёў бы гэты флэшмоб, – дадаў ён, – нават калі б не збіраўся балатавацца ў дэпутаты».

Распальваючы вогнішча, Ліпковіч казаў, што гісторыя памятае многіх аматараў абараніць сваю дзяржаву ад экстрэмізму. Да прыкладу, пасля таго, як у 1865 годзе ў Амерыцы было скасаванае рабства, з"явіўся ку-клукс-клан. Ці калі ў 1949 годзе экс-міністр абароны ЗША Джэймс Форэстал выкінуўся з акна з крыкам «Рускія ідуць!».

– Параноікаў заўсёды хапала. І заўсёды знойдуцца тыя, каму толькі дай што-небудзь паабараняць, – сказаў Ліпковіч. – Народ у нас лянівы, сюды прыйшло ўсяго некалькі чалавек. Але, ведаю, многія з задавальненнем спалілі б кнігі Чаргінца, і гэта звязана не толькі з канцэртам Rammstein.

Нагадаем, Беларуская грамадская рада па маральнасці, якую ўзначальвае Мікалай Чаргінец, запатрабавала ад арганізатараў канцэрту Rammstein у Мінску зрабіць папярэдні прагляд праграмы выступлення гурта. У Радзе палічылі, што музыкі будуць «разбураць беларускую дзяржаўнасць». Праўда, кіраўніцтвам Міністэрства культуры просьба Чаргінца была адхіленая.

Удзельнікі флэшмобу працягвалі размаўляць каля вогнішча, а ў гэты час у Севастопальскім парку, дзеля якога Ліпковіч і вырашыў балатавацца ў дэпутаты (каб адстаяць яго захаванне), атрымлівалі асалоду ад цішыні адзінокія лыжнікі і сабакаводы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нядзелю, у дзень мінскага канцэрту Rammstein, удзельнікі літаратурна-мастацкай акцыі «Абаронім маладую беларускую дзяржаўнасць ад экстрэмізму» спалілі ў Севастопальскім парку кнігі Мікалая Чаргінца.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика