Актывіст аргкамітэта БХД Андрэй Кашэўскі аб’явіў галадоўку. 21.by

Актывіст аргкамітэта БХД Андрэй Кашэўскі аб’явіў галадоўку

09.03.2010 14:26 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Актывіст аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД) Андрэй Кашэўскі, які адбывае адміністрацыйны арышт, аб’явіў галадоўку. Пра гэта паведамляе прэс‑служба БХД.

Кашэўскі быў затрыманы вечарам 3 сакавіка ў Мінскім метрапалітэне. Яго даставілі ў суд Ленінскага раёна, дзе прыгаварылі да 15 сутак адміністрацыйнага арышту за дробнае хуліганства. Зараз актывіст знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання.

Кашэўскі займаўся распаўсюджваннем недзяржаўнай газеты «Народная воля», аднак падчас затрымання газет пры сабе ў яго не было.

Актывіст меў намер балатавацца ў гарадскі савет Жодзіна (Смалявіцкі раён, Мінская вобласць). Аднак з‑за адміністрацыйнага арышту ён не зможа своечасова здаць подпісы грамадзян за вылучэнне яго кандыдатам у дэпутаты.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Актывіст аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД) Андрэй Кашэўскі, які адбывае адміністрацыйны арышт, аб’явіў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика