Лукашэнка пакуль не адказаў на запрашэнне Грыбаўскайце. 21.by

Лукашэнка пакуль не адказаў на запрашэнне Грыбаўскайце

09.03.2010 14:26 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пасол Літвы ў Беларусі Эдмінас Багдонас пацвердзіў, што канцылярыя прэзідэнта Далі Грыбаўскайце накіравала Аляксандру Лукашэнку запрашэнне на святкаванне 20‑годдзя аднаўлення незалежнасці Літвы, што адбудзецца 11 сакавіка ў Вільні.

Аднак Лукашэнка ўсё яшчэ не даў адказ, ці збіраецца ён прысутнічаць на ўрачыстасцях. У Вільні збяруцца кіраўнікі многіх дзяржаваў нашага рэгіёна.

Эдмінас Багдонас зазначыў, што для Літвы дзень 11 сакавіка вельмі важны. «Я ганаруся тым, што было зроблена 20 гадоў таму», — зазначыў пасол.

Што датычыць выдачы генерала Усхопчыка, то дыпламат пазітыўна ацаніў вынікі супрацоўніцтва паміж генеральнымі пракуратурамі Літвы і Беларусі. «Няма самога жадання факту пакарання. Важна проста дамовіцца», — зазначыў дыпламат.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасол Літвы ў Беларусі Эдмінас Багдонас пацвердзіў, што канцылярыя прэзідэнта Далі Грыбаўскайце накіравала Аляксандру Лукашэнку запрашэнне на святкаванне 20‑годдзя аднаўлення незалежнасці Літвы.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика