У 2009 годзе пасольства Літвы ў Беларусі 25% шэнгенскіх віз выдала бясплатна. 21.by

У 2009 годзе пасольства Літвы ў Беларусі 25% шэнгенскіх віз выдала бясплатна

09.03.2010 16:03 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Больш за 25% шэнгенскіх віз у 2009 годзе выдадзена пасольствам Літвы ў Беларусі бясплатна.

Пра гэта паведаміў пасол Эдмінас Багдонас 9 сакавіка на прэс‑каферэнцыі ў Мінску.

Паводле яго слоў, бясплатна выдаюцца візы студэнтам, артыстам, навукоўцам, спартсменам. У цэлым штодзень консульская служба літоўскага пасольства выдае каля 400 віз. «Разумеючы ўсю складанасць атрымання шэнгенскай візы, мы імкнёмся зрабіць так, каб чалавек мог атрымаць шматразовую візу. 45% усіх выдадзеных летась віз былі шматразовыя на год», — сказаў ён.

Дыпламат адзначыў, што працэс атрымання візы ў пасольстве «зрабілі як мага больш лёгкім». Паводле яго слоў, на сайце ў інтэрнеце цяпер можна запоўніць анкету на атрыманне візы і запісацца ў чаргу на падачу дакументаў.

«Мы зрабілі ўсё магчымае, каб беларускія грамадзяне, якія атрымліваюць у нас візы, адчувалі сябе камфортна», — падкрэсліў Багдонас.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Больш за 25% шэнгенскіх віз у 2009 годзе выдадзена пасольствам Літвы ў Беларусі бясплатна.Пра гэта паведаміў пасол Эдмінас Багдонас 9 сакавіка на прэс‑каферэнцыі ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика