Лукашэнка не паедзе ў Вільню
10.03.2010 11:06
—
Новости Общества
|
Аляксандр Лукашэнка не прыме ўдзелу ва ўрачыстасцях з нагоды 20‑й гадавіны аднаўлення незалежнасці Літвы, якія адбудуцца 11 сакавіка ў Вільні. Афіцыйную беларускую дэлегацыю ўзначаліць намеснік прэм’ер‑міністра Віктар Бура. Пра гэта рашэнне Аляксандр Лукашэнка праінфармаваў літоўскага прэзідэнта Далю Грыбаўскайце, паведамляе прэс‑службы кіраўніка беларускай дзяржавы. Запрашэнне Лукашэнкі прыняць удзел ва ўрачыстасцях было накіравана ад імя канцылярыі прэзідэнта Літвы. У адказ пасланні Лукашэнкі «шчыра падзякаваў» літоўскага калегу за запрашэнне і адзначыў высокі патэнцыял далейшага развіцця палітычных, эканамічных і культурных сувязяў у інтарэсах беларускага і літоўскага народаў, паведамляе прэс‑служба прэзідэнта. «Падкрэсліўшы важнасць умацавання дыялогу на вышэйшым дзяржаўным узроўні, прэзідэнт Беларусі пацвердзіў запрашэнне кіраўніку літоўскай дзяржавы наведаць Рэспубліку Беларусь з візітам», — гаворыцца ў паведамленні. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускую дэлегацыю на ўрачыстасцях з нагоды аднаўлення незалежнасці Літвы ўзначаліць намеснік прэм’ер‑міністра Віктар Бура. |
|