Беларускі шпіён у польскіх спецслужбах
10.03.2010 14:50
—
Новости Общества
|
Адзін з супрацоўнікаў польскага Агенцтва ўнутранай бяспекі (скарочана – ABW, служба, якая займаецца ўнутранай бяспекай, сярод іншага контрвыведкай і змаганнем з тэрарызмам, аховай канстытуцыйнага ладу Польшчы) супрацоўнічаў з беларускай выведкай.
Пра справу піша сёння польская Gazeta Wyborcza. Паводле газеты, гэтая інфармацыя з,явілася ў штогадовай справаздачы ABW, якая трапіла ўчора ў парламенцкую камісію ў справе спецслужбаў. “У справаздачы гаворыцца, што ў Беластоку адбываецца працэс у справе былога супрацоўніка ABW, які працаваў дзеля выведкі іншай дзяржавы і быў затрыманы ў лютым 2008 году. Імя гэтага чалавека ў рапарце не падаецца. Ёсць за тое прозвішча - Вольга Семянюк, гэта грамадзянка Беларусі, якая мелася быць сувязной у Польшчы і цяпер абвешчаная ў вышук ”, - піша Gazeta Wyborcza. Штодзённік высветліў, што гаворка вядзецца пра Робэрта Р., які да моманту затрыманьня працаваў у беластоцкім аддзеле ABW, а працэс над ім паводле артыкулу 130 Крымінальнага кодэксу Польшчы (шпіёнства) засакрэчаны. Паводле газэты, спадарыня Семянюк цягам некалькіх гадоў мела ў Беластоку фірму, але пасля арышту Робэрта Р. знікла. Журналісты знайшлі яе ў зусім нечаканым месцы - на аўстрыйскай інтэрнэт-старонцы знаёмстваў у рубрыцы "Russische Frauen", дзе тая шукае “мужчыну да 60 гадоў”. ABW адмаўляецца падаваць болей інфармацыі пра “беларускага шпіёна”. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адзін з супрацоўнікаў польскага Агенцтва ўнутранай бяспекі ( скарочана – ABW, служба, якая займаецца ўнутранай бяспекай, сярод іншага контрвыведкай і змаганнем з тэрарызмам, аховай канстытуцыйнага ладу Польшчы) супрацоўнічаў з беларускай выведкай. |
|