Іван Міхайлаў вызвалены з жодзінскай турмы
10.03.2010 16:23
—
Новости Общества
|
Іван Міхайлаў, які асуджаны за адмову служыць у арміі з‑за рэлігійных перакананняў, 10 сакавіка вызвалены з жодзінскай турмы №8 (Мінская вобласць). Пра гэта паведаміла прэс‑сакратар міжнароднай маладзёжнай арганізацыі «Малады фронт» Таццяна Шапуцька. 9 сакавіка калегія Мінскага абласнога суда разгледзела касацыйную скаргу Міхайлава на прысуд, вынесены яму Мінскім раённым судом, і вырашыла накіраваць справу на паўторны разгляд. Акрамя таго, калегія пастанавіла вызваліць Міхайлава, змяніўшы яму меру стрымання з утрымання пад вартай на падпіску аб нявыездзе. Як паведаміла Шапуцька, родныя Івана збіраліся сустрэць яго 9 сакавіка каля турмы. «Аднак супрацоўнікі папраўчай установы адмовіліся яго выпускаць, спасылаючыся на тое, што выпіска з рашэння касацыйнага органа не з’яўляецца падставай для фактычнага вызвалення Міхайлава. Яны запатрабавалі прад’яўлення поўнага тэксту рашэння аб змяненні меры стрымання. Сёння гэтыя дакументы былі прадстаўленыя, і Івана выпусцілі з турмы», — расказала Шапуцька. 21‑гадовы вернік абшчыны «Новы запавет» Іван Міхайлаў адмовіўся праходзіць тэрміновую ваенную службу, на якую быў прызваны ў снежні 2008 года. Ён заявіў прызыўной камісіі Мінскага раёна, што служба ў арміі супярэчыць яго рэлігійным перакананням, і запрасіў альтэрнатыўную службу ў адпаведнасці з арт. 57 Канстытуцыі. У гэтым яму было адмоўлена з‑за адсутнасці альтэрнатыўнай грамадзянскай службы. Міхайлаву таксама было адмоўлена ў службе ў рэзерве. 15 снежня 2009 года малады чалавек быў арыштаваны ў Салігорску і змешчаны ў следчы ізалятар, а 1 лютага Мінскі раённы суд прызнаў яго вінаватым ва ўчыненні крымінальнага злачынства за ўхіленне ад мерапрыемстваў прызыву на ваенную службу і прыгаварыў да трох месяцаў арышту. Для адбывання пакарання Міхайлаў быў адпраўлены ў турму № 8 у Жодзіна. Праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» прызнала Івана Міхайлава вязнем сумлення. 18 лютага 2010 года Аляксандр Лукашэнка даручыў распрацаваць закон аб праходжанні ў Беларусі альтэрнатыўнай службы ў адпаведнасці з 57‑м артыкулам Канстытуцыі краіны. Такое даручэнне прэзідэнт даў дзяржсакратару Савета бяспекі Леаніду Мальцаву, былому міністру абароны краіны. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Іван Міхайлаў, які асуджаны за адмову служыць у арміі з‑за рэлігійных перакананняў, 10 сакавіка вызвалены з жодзінскай турмы №8 (Мінская вобласць).Пра гэта...
|
|