Імпарт мабільнікаў за студзень у Беларусі вырас амаль у чатыры разы. 21.by

Імпарт мабільнікаў за студзень у Беларусі вырас амаль у чатыры разы

10.03.2010 17:34 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларусь у студзені 2010 года павялічыла імпарт мабільных тэлефонаў у 3,8 разу ў параўнанні з аналагічным перыядам 2009 года да 82,9 тыс. на суму 3,6 млн даляраў (рост у 2,9). Такія папярэднія звесткі прыводзіць Дзяржаўны мытны камітэт.

Паводле ДМК, найбольшая колькасць мабільных тэлефонаў была імпартавана з Кітая — 68,5 тыс. штук (рост у 3,9 разу), Румыніі — 8,7 тыс. (у студзені 2009 г. не імпартаваліся), Венгрыі — 4,9 тыс. (у студзені 2009‑га імпарт не ажыццяўляўся), Карэі ‑‑ 0,5 тыс. штук (у 3,8 разу менш).

Значны рост паставак імпартных тэлефонаў у студзені можна растлумачыць святочнымі акцыямі мабільных аператараў, якія прапануюць бюджэтныя тэлефоны па выгаднай цане пры ўмове падключэння на асобныя тарыфныя планы або пры заключэнні доўгачасовых кантрактаў на абслугоўванне ў сваіх сетках. Акрамя таго, аператары ўсё больш актыўна сталі прапаноўваць на рынку легальна увезеныя тэлефоны з растэрміноўкай плацяжу, што пры наяўнасці гарантыйнага абслугоўвання робіць такія прапановы больш выгаднымі, чым прапановы шэрага рынку.

У 2010 годзе лідэрам паставак мабільных тэлефонаў застаецца Кітай, і захоўваецца тэндэнцыя зніжэння сярэдняга кошту аднаго апарата і прэваляванне ў агульным аб’ёме імпарту бюджэтных мадэляў тэлефонаў. Гэтая можа сведчыць пра тое, што частка тэлефонаў з сярэдняга і высокага коштавага дыяпазону трапляюць у краіну шляхам шэрых паставак.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь у студзені 2010 года павялічыла імпарт мабільных тэлефонаў у 3,8 разу ў параўнанні з аналагічным перыядам 2009 года да 82,9 тыс. на суму 3,6 млн даляраў (рост у 2,9)....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика