Давер да банкаў у Беларусі не знікае. 21.by

Давер да банкаў у Беларусі не знікае

11.03.2010 11:22 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прынамсі, паводле інфармацыі прэс-службы Нацыянальнага банка. Сёння на афіцыйным сайце гэтай установы з"явілася паведамленне, што за студзень-люты 2010 года ўклады насельніцтва ў беларускіх банках павялічыліся на 1,17 трыльёна беларускіх рублёў і дасягнулі памеру амаль 19,33 трыльёна Br.

Паведамляецца таксама, што дэпазіты ў нацыянальнай валюце за мінулыя два месяцы ўзраслі на 922,51 мільярда Br, або на 11,5% і склалі больш за 8,9 трыльёна Br, а дэпазіты ў замежнай валюце павялічыліся на $4,7 мільёна, або на 0,1%, і на 1 сакавіка склалі каля $3,55 мільярда. Варта заўважыць, што суадносіны ўкладаў у нацыянальнай валюце і ў замежнай змяняюцца. За люты ўклады ў замежнай валюце зменшыліся на $28,8 мільёна, а ўклады ў нацыянальнай валюце за мінулы месяц павялічыліся больш чым на 543 мільярдаў.

Рост банкаўскіх дэпазітаў у Беларусі можна патлумачыць тым, што, згодна з дзеючым заканадаўствам, даходы фізічных асоб ад размяшчэння грашовых сродкаў у банкаўскіх укладах не абкладаюцца падаткамі.

Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі НБРБ на 2010 год прадугледжваецца прырост дэпазітаў фізічных асоб у памеры 5,6 – 7,2 трыльёна Br. У сувязі з гэтым можна адзначыць, што пакуль банкаўская сістэма краіны спраўляецца з запланаваным ростам.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прынамсі, паводле інфармацыі прэс-службы Нацыянальнага банка. Сёння на афіцыйным сайце гэтай установы з"явілася паведамленне, што за студзень-люты 2010 года ўклады...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика