Рашэнне пра склад беларускай дэлегацыі ў Еўранесце плануецца прыняць у пачатку красавіка
12.03.2010 11:03
—
Новости Общества
|
Рашэнне пра склад беларускай дэлегацыі ў парламенцкай асамблеі палітыкі ЕС «Усходняе партнёрства» (Еўранест) адкладзена на месяц. Пра гэтапаведамілі ў офісе польскага дэпутата Яцэка Пратасевіча, кіраўніка дэлегацыі парламента ЕС па сувязях з Беларуссю. 10 сакавіка ўдзельнікі дэлегацыі Еўрапарламента ў Еўранесце прагаласавалі за тое, каб рэкамендаваць Еўрапарламенту запрасіць для ўдзелу ў працы Еўранеста ад Беларусі толькі прадстаўнікоў апазіцыі і грамадзянскай супольнасці. Гэтую прапанову і спіс прозвішчаў, што рэкамендуюцца, дэлегацыя накіравала старшыні Еўрапарламента Ежы Бузеку і старшыням парламенцкіх фракцый. 11 сакавіка адбылася сустрэча Бузека са старшынямі фракцый, на якой разглядалася гэта пытанне. Аднак удзельнікі сустрэчы адклалі прыняцце рашэння на месяц. «Гэта таксама азначае, што будзе адкладзена і першае пасяджэнне Еўранеста, якое было запланавана на 24 сакавіка», — паведамілі ў офісе Яцэка Пратасевіча. Чакаецца, што пытанне аб складзе беларускай дэлегацыі ў Еўранесце будзе разгледжана ў першай палове красавіка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рашэнне пра склад беларускай дэлегацыі ў парламенцкай асамблеі палітыкі ЕС «Усходняе партнёрства» (Еўранест) адкладзена на месяц. Пра гэтапаведамілі ў офісе...
|
|