Старыя беларускія і савецкія правы кіроўцы будуць несапраўдныя ў Еўропе з2011 года
12.03.2010 16:59
—
Новости Общества
|
Старыя беларускія і савецкія правы кіроўцы будуць несапраўдныя ў Еўропе з 29 сакавіка 2011 года. Пра гэта паведаміў сёння на прэс‑канферэнцыі старшы інспектар па асаблівых даручэннях аддзела рэгістрацыйна‑экзаменацыйнай дзейнасці і тэхнагляду УДАІ МУС Беларусі Дзмітрый Гарыновіч. Ужо цяпер беларускія кіроўцы, якія маюць правы савецкага ўзору, будуць мець праблемы пры ўездзе на тэрыторыю Расіі. А 29 сакавіка 2011 года ўступаюць у сілу папраўкі да Канвенцыі аб дарожным руху, якая была заключана еўрапейскімі краінамі ў Вене ў 1968 годзе. Менавіта таму з сакавіка наступнага года для ўезду ў Еўропу кіроўцам трэба будзе мець правы новага ўзору. Яны будуць выдавацца з ліпеня 2010 года. Пасведчанне будзе ўяўляць сабой пластыкавую картку. На правах будзе фатаграфія іх уладальніка, яго аўтограф, дзяржнумар аўтамабіля, дата і месца нараджэння кіроўцы і г.д. У афармленні гэтага дакумента будуць выкарыстоўвацца англійская, беларуская і руская мовы. Кошт новых правоў павінен скласці адну базавую велічыню (цяпер 35 тыс.). Як адзначыў Дзмітрый Гарыновіч, беларускія ўлады пакуль не плануюць прыраўняць правы да дакумента, які засведчвае асобу, як гэты было зроблена, напрыклад, у ЗША Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Старыя беларускія і савецкія правы кіроўцы будуць несапраўдныя ў Еўропе з 29 сакавіка 2011 года.Пра гэта паведаміў сёння на прэс‑канферэнцыі старшы інспектар па...
|
|