Бiзнэс на мiгрантах. 21.by

Бiзнэс на мiгрантах

13.03.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Шэраг крымiнальных спраў заведзена ў дачыненнi да ўраджэнца Лiвана, якi за грошы арганiзаваў незаконную перапраўку праз Беларусь у краiны Еўрасаюза каля 100 чалавек.

Як адзначаюць ва ўпраўленнi iнфармацыi i грамадскiх сувязяў МУС, крымiнальны бiзнэс абвiнавачаны ажыццяўляў з 2006-га па лiстапад 2009 года шляхам махлярства i распаўсюджання падробных вiзаў краiн Шэнгенскага пагаднення. Клiентаў для зламыснiка, якi, мiж iншым, пражываў на тэрыторыi нашай краiны з 1979 года, адшуквалi саўдзельнiкi: ахвотных яны знаходзiлi ў краiнах Блiзкага Усходу i Афрыкi, пасля чаго праз iнтэрнэт i iншыя сродкi сувязi давалi iх пашпартныя звесткi.

А для прыкрыцця супрацьзаконнай дзейнасцi арыштаваны выкарыстоўваў iлжэпрадпрымальнiцкую камерцыйную структуру, заснавальнiкам i дырэктарам якой з'яўляўся сам. Акрамя таго, да "бiзнэсу" ён прыцягваў iншых суб'ектаў гаспадарання краiны, сярод якiх былi i турыстычныя. Выкарыстоўваючы iх рэквiзiты, мiгранты атрымлiвалi хадатайнiцтвы-запрашэннi i турыстычныя ваўчары, у якiх пазначалiся несапраўдныя звесткi наконт мэты прыезду ў Беларусь, напрыклад, "вывучэнне рынку краiны".

У краiну замежнiкi прыбывалi без рэгiстрацыi альбо па фiктыўнай рэгiстрацыi па месцы жыхарства знаёмых i давераных асобаў, а таксама рэгiстрацыi па розных адрасах без ведама i ўдзелу iх уладальнiкаў. У наступным мiгранты пакiдалi краiну без афармлення выязных вiзаў Беларусi i вiзаў краiн Шэнгенскага пагаднення, па падробных дакументах. Як падкрэслiлi ў МУС, зламыснiк падазраецца не толькi ў арганiзацыi незаконнай мiграцыi грамадзян i асобаў без грамадзянства у Беларусi, падробцы дакументаў i iх выкарыстаннi, махлярстве, але таксама ў лжэпрадпрымальнiцтве, атрыманнi хабару, злоўжываннi службовымi паўнамоцтвамi.

Ігар ГРЫШЫН.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шэраг крымiнальных спраў заведзена ў дачыненнi да ўраджэнца Лiвана, якi за грошы арганiзаваў незаконную перапраўку праз Беларусь у краiны Еўрасаюза каля 100 чалавек. Як адзначаюць ва ўпраўленнi iнфармацыi i грамадскiх сувязяў МУС, крымiнальны бiзнэс абвiнавачаны ажыццяўляў з 2006-га па лiстапад 2009 года шляхам махлярства i распаўсюджання падробных вiзаў краiн Шэнгенскага пагаднення. Клiентаў для зламыснiка, якi, мiж iншым, пражываў на тэрыторыi нашай краiны з 1979 года, адшуквалi саўдзельнiкi: ахвотных яны знаходзiлi ў краiнах Блiзкага Усходу i Афрыкi, пасля чаго праз iнтэрнэт i iншыя сродкi сувязi давалi iх пашпартныя звесткi.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика