Мiнская музычная школа iмя Шапэна. Гучыць!
13.03.2010
—
Новости Общества
|
У днi 200-годдзя Фрэдэрыка Шапэна Амбасадар Польшчы Генрык Лiтвiн урачыста адкрыў бюст вялiкаму кампазiтару ў Мiнскай музычнай школе № 3 Яшчэ 18 снежня "Звязда" паведамiла прыемную навiну: адна з мiнскiх музычных школ атрымлiвае iмя Фрэдэрыка Шапэна. Пра гэта абвясцiў мiнiстр культуры Павел Латушка, прымаючы ў Нацыянальнай бiблiятэцы свайго польскага калегу Богдана Здраеўскага. Пан Здраеўскi ў сваю чаргу падараваў нам бюст Шапэна — высокамастацкую копiю скульптуры ХІХ стагоддзя. Днямi ў Мiнскай музычнай школе № 3, якой i надалi iмя Шапэна, адбылося ўрачыстае адкрыццё бюста, прымеркаванае акурат да 200-годдзя вялiкага кампазiтара. Ва ўрачыстасцi ўзяў удзел Надзвычайны i Паўнамоцны Амбасадар Польшчы ў Беларусi Генрык Лiтвiн, дырэктар Iнстытута Польскага ў Мiнску Пётр Казакевiч, а таксама начальнiк Упраўлення культуры Мiнгарвыканкама Уладзiмiр Карачэўскi. Навучэнцы i выкладчыкi школы зладзiлi для гасцей святочны канцэрт. Пасля яго мы запыталiся дырэктара школы iмя Шапэна Мiхаiла Абражэвiча: чаму менавiта ягонай школе далi iмя выбiтнага кампазiтара? — Мяркую, прычынаў некалькi, — разважае спадар Мiхаiл. — Па-першае, наша школа мае паважны ўзрост — 57 гадоў. Па-другое, мы займаем годнае месца сярод мiнскiх музычных школак паводле паказчыкаў паступлення вучняў на далейшае навучанне, паводле канцэртнай дзейнасцi, прэмiй i ўзнагародаў. Па-трэцяе, з нашых 405 вучняў прыкладна трэцяя частка займаецца па класе фартэпiяна. А фартэпiяна — гэта, вядома, у значнай ступенi Шапэн!.. Наданне школе iмя Шапэна адметнае яшчэ i тым, што дагэтуль музычным школам у Мiнску давалi iмёны выключна айчынных дзеячаў — Александроўскай, Глебава, Шырмы, Аладава, Алоўнiкава. Агулам у Мiнску 20 музычных школаў, але большасць з iх пакуль не мае iмёнаў выбiтных людзей, толькi нумары. Дырэктар Мiхаiл Абражэвiч кажа, што адна з асаблiвасцяў ягонай школы — магутная пераемнасць пакаленняў: — Трацiна нашых сённяшнiх выкладчыкаў — гэта колiшнiя выпускнiкi нашай школы! Што казаць — я сам скончыў гэтую школу ў 1970 годзе па класе баяна, i вось ужо 23 гады з'яўляюся яе дырэктарам!.. Пачынаючы ад 2004 года, музычная школа ладзiць штогадовыя вясновыя канцэрты ў фiлармонii. Сёлетнi, "Перлiны класiчнай музыкi", адбудзецца 26 сакавiка — i прысвечаны ён будзе, вядома, Шапэну. На iм зайграюць навучэнцы, выкладчыкi i выпускнiкi школы. Дырэктар Мiхаiл Абражэвiч мудра разважае пра мэты сваёй школы: — Музычая школа мае дзве задачы. Першая — агульнасацыяльная: вучыць дзетак прыгожаму. Я ганаруся, што сярод нашых навучэнцаў няма правапарушальнiкаў. Другая задача — прафесiйная. Ад агульнай колькасцi выпускнiкоў каля 15 % iдуць вучыцца далей — у музычныя каледжы, затым у кансерваторыю. Астатнiм музычная адукацыя, мяркую, таксама спатрэбiцца ў жыццi, бо музыка — гэта прыгажосць, эстэтыка, хараство! Ведаеце, мне дужа прыемна, што колiшнiя нашы выпускнiкi прыводзяць сёння да нас вучыцца ўжо сваiх дзетак!.. Глеб ЛАБАДЗЕНКА. ДАВЕДКА "ЗВЯЗДЫ" Фрэдэрык Шапэн (1810—1849) — адзiн з найбольш вялiкiх артыстаў у гiсторыi польскай культуры, выдатнейшы польскi кампазiтар, а таксама вядучы пiянiст свету i прадстаўнiк музыкi перыяду рамантызму, якога часта называюць паэтам фартэпiяна. Шапэн — кампазiтар, якога найбольш выконваюць пiянiсты ва ўсiм свеце. Яго творы патрабуюць ад выканаўцы вялiкага майстэрства i вiртуознасцi. Незалежна ад таго, што ля вытокаў яго творчасцi ляжыць вялiкая мастацкая ўражлiвасць i ўменне чэрпаць узоры з польскай фальклорнай музыкi, паводле слоў iншага прадстаўнiка эпохi рамантызму, выдатнага паэта Цыпрыяна Норвiда, Шапэн быў "родам — з Варшавы, сэрцам паляк, талентам — грамадзянiн свету". ТЫМ ЧАСАМ Шапэнаўская вечарына ў Нацыянальнай бiблiятэцы Лiтаратурна-музычная вечарына, прысвечаная 200-годдзю Шапэна, прайшла заўчора ў Нацыянальнай бiблiятэцы Беларусi. Да гэтай вечарыны бiблiятэка падрыхтавала дзве выставы. Першая, "Мелодыя святла", складаецца з твораў мастакоў i фатографаў, прысвечаных вялiкаму кампазiтару. Другая — "Паэт i фартэпiяна" — выданнi, прысвечаныя Шапэну, а таксама прыжыццёвыя выданнi самога кампазiтара. На адкрыццi выставаў прагучаў цiкавы факт: у Парыжы Шапэн даваў урокi нашаму выбiтнаму кампазiтару i мастаку Напалеону Орду, пазней яны сябравалi. Амбасадар Польшчы Генрык Лiтвiн адзначыў, што "хоць Шапэн нiколi не быў у Беларусi, але ён лiчыў сябе грамадзянiнам Вялiкага Княства Лiтоўскага, а значыцца ў Беларусi ён — у сябе дома". Навучэнцы музычнай школы № 3 iмя Шапэна далi на вечарыне невялiкi канцэрт. УВАГА! Школа iмя Шапэна запрашае вучняў! Дырэктар Мiхаiл Абражэвiч праз "Звязду" анансуе новы набор у сваю музычную школу iмя Шапэна. Прыёмная кампанiя пачынаецца 20 красавiка — ад гэтага дня бацькi могуць даведацца падрабязнасцi ўмоў навучання. Уступныя выпрабаваннi — у канцы мая. Правяраюць у дзетак тры крытэры — рытм, памяць, слых. Адмыслоўцы парэкамендуюць, якi iнструмент вашаму малому будзе пасаваць лепей. Навучанне ў школе каштуе: фартэпiяна i гiтара — 21 тысяча на месяц, астатнiя iнструменты — 17,5 тысячы. Дзетак можна прыводзiць ад 7 гадоў. Прыходзiць можна не толькi жыхарам наваколля, але i з усяго горада. Адрас школы — вулiца Шчарбакова, 4 (метро "Трактарны завод"). Тэлефон — 230 51 97. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У днi 200-годдзя Фрэдэрыка Шапэна Амбасадар Польшчы Генрык Лiтвiн урачыста адкрыў бюст вялiкаму кампазiтару ў Мiнскай музычнай школе № 3 Яшчэ 18 снежня "Звязда" паведамiла прыемную навiну: адна з мiнскiх музычных школ атрымлiвае iмя Фрэдэрыка Шапэна. Пра гэта абвясцiў мiнiстр культуры Павел Латушка, прымаючы ў Нацыянальнай бiблiятэцы свайго польскага калегу Богдана Здраеўскага. Пан Здраеўскi ў сваю чаргу падараваў нам бюст Шапэна — высокамастацкую копiю скульптуры ХІХ стагоддзя. |
|