Цудоўная пяцёрка-4 фiнiшуе
13.03.2010
—
Новости Общества
|
Тэлесеткi Сёння тэлеканал АНТ пакажа вынiковую "бiтву" памiж фiналiстамi музычнага праекта "Цудоўная пяцёрка-4". За галоўны прыз памерам у 25 мiльёнаў беларускiх рублёў будуць спаборнiчаць экспертна-крымiналiстычны аддзел МУС з песняй "Белыя ружы", каманда спецназаўцаў з кампазiцыяй "Position № 2", работнiкi абутковай крамы з рэтра-хiтом "Электрычка", медыцынскi цэнтр "Нардзiн" з песняй "Угоншчыца" i каманда ЦЭЦ-4 з песняй "Дзяўчынка-дзяўчыначка". Пераможцу ў ходзе iнтэрактыўнага тэлефоннага галасавання абяруць гледачы — прычым у прамым эфiры. (У мiнулых сезонах праекта, нагадаем, удача ўсмiхалася па чарзе камандзе МНС, агракамбiнату "Дзяржынскi" i агракамбiнату "Сноў".) А адразу пасля фiнальнай праграмы цiкаўныя змогуць зазiрнуць за кулiсы праекта — творчая група АНТ спецыяльна падрыхтавала паўгадзiнны фiльм пра закадравыя падрабязнасцi выбару i падрыхтоўкi ўдзельнiкаў. Дарэчы, як расказалi на АНТ, адраджэнне праекта, у якiм "спяваюць усе", выклiкала новы ўсплёск цiкавасцi з боку розных кампанiй i арганiзацый — "спяваючыя офiсы" лiтаральна гатовыя выстройвацца ў чаргу, каб таксама паказаць свае таленты на экране. Вiкторыя ЦЕЛЯШУК. Фота тэлеканала АНТ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння тэлеканал АНТ пакажа вынiковую "бiтву" памiж фiналiстамi музычнага праекта "Цудоўная пяцёрка-4". За галоўны прыз памерам у 25 мiльёнаў беларускiх рублёў будуць спаборнiчаць экспертна-крымiналiстычны аддзел МУС з песняй "Белыя ружы", каманда спецназаўцаў з кампазiцыяй "Position № 2", работнiкi абутковай крамы з рэтра-хiтом "Электрычка", медыцынскi цэнтр "Нардзiн" з песняй "Угоншчыца" i каманда ЦЭЦ-4 з песняй "Дзяўчынка-дзяўчыначка".
|
|