Ад Койданаўскай да Бернардзінскай. Вуліцам у цэнтры горада вернуць гістарычныя назвы. 21.by

Ад Койданаўскай да Бернардзінскай. Вуліцам у цэнтры горада вернуць гістарычныя назвы

16.03.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Такую пастанову прыняла камісія па найменаванні і перайменаванні праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых складовых частак горада Мінска. Цяпер слова — за гарсаветам.Тым часам усе старыя-новыя назвы ўжо ўзгоднены са сталічнымі ўладамі. Дастаткова сказаць, што пасяджэнне камісіі вёў яе старшыня Міхаіл Ціцянкоў, намеснік старшыні Мінгарвыканкама.Вырашана, што Камунальная набярэжная, вуліцы Вызвалення, Герцэна, Дзімітрава, Віцебская і Рэвалюцыйная зноў загучаць, як у XIX — на пачатку ХХ стагоддзя: Траецкая набярэжная, Уваскрасенская, Бернардзінская, Пятніцкая, Няміга-Ракаўская і Койданаўская. Безыменны праезд каля хлебазавода № 1 стане Юр’еўска-Завальным.Прафесар Адам Мальдзіс, намеснік старшыні камісіі па найменаванні і перайменаванні, лічыць, што ўвогуле ў Старым горадзе Мінска павінны быць адроджаны больш за дваццаць спрадвечных назваў вуліц.Між тым камісія прыняла яшчэ адно прынцыповае рашэнне: як гаворыцца ў яе пастанове, “прывесці ў адпаведнасць” назву станцыі метро “Плошча Леніна” з найменнем размешчанай над ёй плошчы Незалежнасці. Пакуль што дыктар у электрапаяздах яшчэ аб’яўляе: “Станцыя “Плошча Ленiна”, выхад да чыгуначнага вакзала i плошчы Незалежнасцi”. Блытаніна мае быць ліквідавана. Станцыя метро атрымае імя “Плошча Незалежнасці”, якое яна, зрэшты, ужо мела ў 90-я гады мінулага стагоддзя.І яшчэ адну цікавую пастанову прынялі тапанімісты. Безназоўны сквер каля аўтавакзала Усходні атрымаў імя персідска-таджыкскага паэта і мудраца Амара Хаяма.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такую пастанову прыняла камісія па найменаванні і перайменаванні праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых складовых частак горада Мінска.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика