Суд над Аўтуховічам: Дзень другі
16.03.2010 10:50
—
Новости Общества
|
Сёння ў Вярхоўным судзе Беларусі працягнецца працэс па справе ваўкавыскіх прадпрымальнікаў Мікалая Аўтуховіча і Уладзіміра Асіпенкі. Суд пачаўся 10 сакавіка. Працэс вядзе суддзя Аляксей Цяцюхін. Пракурор — Сафараў. Перапынак у судзе звязаны з тым, што Мікалай Аўтуховіч заявіў шэраг хадайніцтваў. Суддзя задаволіў хадайніцтва аб дадатковым азнаямленні з справай Аўтуховічам, а таксама аб праверцы дзеянняў супрацоўнікаў УБОП. Аўтуховіч заяўляў, што супраць яго і паплечнікаў ужываўся псіхалагічны ціск і шантаж. Просьба Аўтуховіча што да капіравання матэрыялаў, то суддзя заявіў «па магчымасці». Хадайніцтва аб прыцягненні да справы Алега Воўчака і Аляксандра Камароўскага ў якасці абаронцаў была адхіленая. Нічога не адказаў суддзя і на хадайніцтве аб пераводзе справы ў суд ніжэйшай інстанцыі — Мінскі гарадскі суд, ці Гродзенскі абласны. Мікалай Аўтуховіч і Уладзімір Асіпенка знаходзяцца за кратамі ад 8 лютага 2009 года. Іх вінавацяць у падрыхтоўцы тэракатаў супраць старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Саўчанкі і намесніка міністра па падатках і зборах Васіля Камянко, а таксама ў падпале дамоў ваўкавыскіх чыноўнікаў. У залі прысутнічаюць лідэр Руху «За Свабода» Аляксандр Мілінкевіч, каардынатар Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У судовай залі знаходзяцца Аляксандр Мілінкевіч, Андрэй Саннікаў. |
|