У Беларусi няма нiводнага асаблiва небяспечнага рэцыдывiста. 21.by

У Беларусi няма нiводнага асаблiва небяспечнага рэцыдывiста

16.03.2010 12:03 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Больш за сорак працэнтаў усiх леташнiх злачынстваў - "справа рук" людзей з непагашанымi судзiмасцямi. Адны праваахоўнiкi сцвярджаюць, што гэта лiчба не павiнна пужаць: маўляў, калi рэцыдывiстаў шмат, значыць, у злачынную сферу не ўцягваюцца новыя людзi. Iншыя ж пярэчаць: у цывiлiзаваным грамадстве не месца вялiкай устойлiвай групе, якая ўпэўнена коцiцца па нахiленай. Але i тыя, i другiя лiчаць, што, каб вярнуць былога вязня да нармальнага жыцця, недастаткова ўзяць яго на асаблiвы кантроль. Чалавеку, якi спатыкаўся не адзiн раз, патрэбна рэальная падтрымка, бо паставiць крыж на змрочным мiнулым, згадзiцеся, у адзiночку не так лёгка...

Пра беларускiх рэцыдывiстаў размаўляем з намеснiкамi начальнiка ўпраўлення наглядна-выканаўчай дзейнасцi МУС Беларусi Сяргеем АЛЯШКЕВIЧАМ i Андрэем ГВАЕМ.

- Раскажыце, як рэцыдывiсты сёння парушаюць закон?

- Час мацёрых бандытаў з нажамi i кастэтамi ў кiшэнях даўно мiнуў. Сёння ў Беларусi няма нiводнага асаблiва небяспечнага рэцыдывiста. Рост жа адбыўся за кошт злачынстваў, якiя не з'яўляюцца небяспечнымi для грамадства. Напрыклад, сярод рэцыдываў нямала крадзяжоў i ўхiленняў ад адбывання пакарання, не звязанага з пазбаўленнем волi. Прынамсi, асуджаны да абмежавання волi абавязаны выконваць вызначаны рэжым (у акрэслены час знаходзiцца дома, перыядычна з'яўляцца для рэгiстрацыi ў органы ўнутраных спраў). Натуральна, знаходзяцца такiя асуджаныя, якiя парушаюць гэтыя i iншыя правiлы. Пасля трох парушэнняў выносiцца афiцыйнае папярэджанне, а на чацвёрты раз заводзiцца крымiнальная справа за ўхiленне ад адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волi, якая прадугледжвае да трох гадоў турэмнага зняволення. У гэтым выпадку чалавек таксама лiчацца рэцыдывiстам.

- Старшыня Вярхоўнага Суда Беларусi Валянцiн Сукала, падводзячы вынiкi за 2009 год, канстатаваў, што толькi летась за ўхiленне ад абмежавання волi альбо папраўчых работ па краiне асуджана каля 6 тыс. чалавек. Ён назваў гэты вiд пакарання вiдавочна неэфектыўным. I падтрымаў iнiцыятыву Генпракуратуры замянiць крымiнальную адказнасць за некаторыя злачынствы на вялiкiя грашовыя штрафы. Такога роду санкцыi ўжо даўно прымяняюцца ў ЗША, па такiм шляху пайшлi краiны Балтыi...

- Прапанова Генеральнай пракуратуры разглядаецца цяпер на найвышэйшым узроўнi. Фiнансавае пакаранне, мяркуем, дасць шанц чалавеку адумацца без iзаляцыi ад грамадства. Безумоўна, нехта яго своечасова выкарыстае, а нехта працягне парушаць закон i правядзе вялiкую частку жыцця ў турме. Шмат залежыць ад самога чалавека. Больш за тое, iстотныя штрафы дадуць магчымасць не страчваць дзяржаўныя грошы на ўтрыманне за кратамi тых людзей, якiя баяцца ўдару па кiшэнi не менш, чым папраўчай калонii. Мы, у сваю чаргу, лiчым, што не заўсёды мэтазгодна канцэнтравацца на iзаляцыi. Лепш частку грошай, якiя iдуць на ўтрыманне асуджаных, перанакiраваць на рэсацыялiзацыю людзей, якiя выйшлi на волю. Ад гэтага ўсе толькi выйграюць.

- Вы сказалi, што значную частку рэцыдываў складаюць крадзяжы. Што прымушае чалавека, якi ўжо зведаў турэмныя буднi, зноў i зноў браць чужое?

- Што датычыцца паўторных крадзяжоў, то яны ў многiм звязаныя з праблемамi рэсацыялiзацыi тых, хто толькi што адбыў пакаранне. Пасля турмы чалавек, як правiла, вяртаецца ў асяроддзе, у якiм ён знаходзiўся да гэтага i якое прывяло яго да турмы. Не заўсёды ён можа яму супрацьстаяць, у адзiночку справiцца з тымi праблемамi, якiя ўзнiкаюць на волi. I, як вынiк, вырашае iх старым спосабам: прысвойвае чужыя рэчы i грошы. А потым зноў за краты. Большасць рэцыдывiстаў, пра гэта сведчыць статыстыка, выйшаўшы на волю, толькi тым i займалiся, што пiлi ды бiлi лынды. Прычыны дзве: часам самi не хочуць працаваць, а часам i адпаведныя органы фармальна ставяцца да iх працаўладкавання...

- Мiж тым, практыка краiн Шэнгенскай зоны паказвае, што многiх былых вязняў можна прывучыць зарабляць на жыццё законнымi спосабамi. Для гэтага iх накiроўваюць на прафесiйнае навучанне, замацоўваюць за iмi псiхолагаў...

- Падобны спосаб папярэджання рэцыдываў на заканадаўчым узроўнi (Закон "Аб асновах дзейнасцi па прафiлактыцы правапарушэнняў") у нашай краiне быў прыняты яшчэ ў лютым 2009 года. Праўда, пакуль што ў Беларусi ёсць толькi пяць Цэнтраў адаптацыi для тых, хто вызвалiўся з месцаў зняволення: у Мiнску, Пiнску, Магiлёве, Гомелi i Гродне. Мы ж лiчым, што падобныя ўстановы павiнны быць, як мiнiмум, у кожным раённым цэнтры. Цяпер на ўзроўнi райвыканкамаў якраз i вырашаецца гэтае пытанне. Бо, i гэта не сакрэт, менавiта ў малых населеных пунктах найбольш праблематычна ўладкавацца на працу: там для ўчарашнiх судзiмых бранiруецца недастатковая колькасць месцаў.

- Атрымлiваецца, што не ў кожным населеным пункце чалавеку, якiя выйшаў на волю, аказваецца неабходная падтрымка?

- Пры выканкамах у кожным раёне ёсць цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва, у абавязкi якiх уваходзiць, у тым лiку, i клопат аб людзях, якiя вярнулiся з турмы. У прыватнасцi, яны павiнны дапамагчы iм у пошуку працоўнага месца, аформiць прапiску, аднавiць страчаныя дакументы. Нельга сказаць, што гэта не робiцца. Робiцца, але не паўсюль на поўную моц. Значна падтрымлiвае сацыяльных работнiкаў БРСМ. Актывiсты прыцягваюць моладзь, якая аступілася, да культурна-масавых мерапрыемстваў, наведваюць iх па месцы вучобы, працы.

- 80% злачынстваў у Беларусi здзяйсняецца нападпiтку. Магчыма, у такiм выпадку трэба забаранiць прадаваць алкаголь у крамах тым, хто стаiць на ўлiку ў мiлiцыi, наогул?

- Аднымi забаронамi справе не дапаможаш. Тым больш, паверце, на сёння распрацаваны дастатковы комплекс мераў, арыентаваны на прафiлактыку рэцыдыўнай злачыннасцi. Галоўная задача на сёння - больш актыўна iх прымяняць на практыцы. У прыватнасцi, папярэджваць злачынствы мiлiцыi павiнны дапамагаць Саветы прафiлактыкi, якiя ёсць на ўсiх прадпрыемствах i пунктах аховы правапарадку. А ў нас як большасць наймальнiкаў працуе?.. Ходзiць чалавек на працу i добра. Але варта яму ўвайсцi ў запой, як наймальнiк, не раздумваючы, выкiдвае яго на вулiцу. Нiхто не капаецца ў прычынах гэтага запою. I нiкога не цiкавiць, што з гэтым чалавекам будзе далей без зарплаты...

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Больш за сорак працэнтаў усiх леташнiх злачынстваў - "справа рук" людзей з непагашанымi судзiмасцямi.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика