Пуцін прыбыў у Брэст, сустрэнецца з Сідорскім
16.03.2010 12:25
—
Новости Общества
|
Больш за 20 пытанняў уключана ў парадак дня пасяджэння Савета міністраў Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, якое пройдзе сёння ў Брэсце. Расійскую дэлегацыю на перамовах узначаліць прэм’ер‑міністр Уладзімір Пуцін. Чакаецца, што ён прыбудзе спецрэйсам у аэрапорт Брэста ў 12.40. У 13.00 кіраўнік урада РФ і яго беларускі калега Сяргей Сідорскі наведаюць пункт мытнага надгляду грузавога аўтатранспарту «Казловічы‑2». З 14.15 да 15.30 запланавана двухбаковая сустрэча Пуціна з Сідорскім, пасля чаго беларуска‑расійскія перамовы працягнуцца ў пашыраным складзе. Паводле інфармацыі афіцыйнага партала Саюзнай дзяржавы (СД), Савет міністраў падсумуе асноўныя вынікі гандлёва‑эканамічнага супрацоўніцтва ў 2009 годзе і разгледзіць больш за 20 актуальных пытанняў. У прыватнасці, бакі абмяркуюць выкананне сумеснага міжурадавага плана па мінімізацыі наступстваў фінансавага крызісу, праграму супрацоўніцтва ў паліўна‑энергетычным комплексе (ПЭК) і прагнозныя балансы паліўна‑энергетычных рэсурсаў СД на 2010 год. Плануецца абмеркаваць ход рэалізацыі двухбаковых пагадненняў у эканамічнай сферы, стан гандлёва‑эканамічнага супрацоўніцтва, балансы попыту і прапановы па найважнейшых відах прадукцыі. Удзельнікі пасяджэння разгледзяць выкананне міждзяржаўнага дагавора аб супрацоўніцтве ў сферы сацыяльнага забеспячэння, плана мерапрыемстваў па фарміраванні і функцыянаванні аб’яднанай транспартнай сістэмы, а таксама мерапрыемстваў па спрашчэнні перамяшчэння тавараў і транспартных сродкаў на тэрыторыі СД. Плануецца зацвердзіць графік сумесных калегій у 2010 годзе, асноўныя пытанні да пасяджэнняў Саўміна на гэты год і праект парадку чарговага пасяджэння саюзнага ўрада. Нагадаем, 4 сакавіка намеснік дзяржсакратара СД Васіль Хрол заявіў журналістам, што праграма беларуска‑расійскага супрацоўніцтва ў ПЭК пакуль не да канца ўзгоднена і разглядаць яе на пасяджэнні саюзнага ўрада ў Брэсце рана. «Рабочая група пад старшынством першага віцэ‑прэм’ера Беларусі Уладзіміра Сямашкі і віцэ‑прэм’ера Расіі Ігара Сечына не здолела дасягнуць кампрамісу, — паведаміў Хрол. — На парадку дня гэтае пытанне стаіць, але яно не падрыхтавана. На ўзроўні мінулага года, акрамя падпісання пратакола да пагаднення аб гандлю ў сферы нафты, нічога не змянілася. Ёсць некалькі прынцыповых пазіцый, якія патрэбна вырашаць не на ўзроўні экспертаў, а на ўзроўні віцэ‑прэм’ераў». Апошняе пасяджэнне Саўміна СД адбылося 28 кастрычніка 2009 года ў Маскве. Андрэй Кажамякін, БелаПАН. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У парадак дня уключана больш за 20 пытанняў. |
|