ВГС пакінуў у сіле рашэнне суда, які аштрафаваў
16.03.2010 15:13
—
Новости Общества
|
16 сакавіка Вышэйшы гаспадарчы суд пакінуў у сіле рашэнне Гродзенскага абласнога гаспадарчага суда, які аштрафаваў ТАА «Палоніка», паведаміў адвакат Ігар Сазановіч. Гэтае таварыства ўзначальвае лідэр неафіцыйнага Саюза палякаў на Беларусі Анжаліка Борыс. У ВГС было абскарджана рашэнне Гродзенскага абласнога гаспадарчага суда, які 8 лютага аштрафаваў «Палоніку» за правядзенне культурных мерапрыемстваў без дазволу на 3,5 млн. рублёў з канфіскацыяй больш як 40,4 млн. рублёў, атрыманых у выніку гаспадарчай дзейнасці. Паводле слоў Сазановіча, кіраўніцтва неафіцыйнага СПБ мае намер абскардзіць рашэнне ВГС ад 16 сакавіка старшыні Вышэйшага гаспадарчага суда ў парадку надгляду. Варта зазначыць, што 5 лютага суддзя Ленінскага раённага суда Гродна Наталля Козел аштрафавала «Палоніку» амаль на 72 млн. рублёў, а Борыс — на 4,2 млн. рублёў. Як паведаміла Анжаліка Борыс, гэтае рашэнне таксама абскарджана ў Гродзенскім абласным судзе. Пасля расколу Саюза палякаў у 2005 годзе прыхільнікі Борыс сталі выкарыстоўваць адзін з суб’ектаў гаспадарання ў Гродне для ажыццяўлення статутных задач аб’яднання, у тым ліку па навучанні польскай мове, арганізацыі канцэртаў, арэндзе памяшканняў і ўтрыманні шэрагу Дамоў польскіх. У 2008 годзе функцыі гэтага прадпрыемства перайшлі да »Палонікі». Сродкі, атрыманыя «Палонікай» ад польскага аб’яднання Wspolnota Polska у межах двухбаковага дагавора, падатковая інспекцыя Гродна палічыла гуманітарнай дапамогай і свае заключэнні накіравала ў суд. У кіраўніцтве неафіцыйнага СПБ рашэнні судоў лічаць «супярэчлівымі, незаконнымі, якія патрабуюць адмены», бо сродкі, атрыманыя «Палонікай» ад Wspolnota Polska, раней абкладаліся падаткамі і не могуць лічыцца гуманітарнай дапамогай. На думку лідэраў грамадскага аб’яднання, санкцыі супраць »Палонікі», якая легальна дзейнічае ў межах беларускага заканадаўства, пазбавяць незарэгістраваны Саюз палякаў на Беларусі магчымасці ажыццяўляць не толькі грамадска‑палітычную, але і гаспадарчую дзейнасць. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
16 сакавіка Вышэйшы гаспадарчы суд пакінуў у сіле рашэнне Гродзенскага абласнога гаспадарчага суда, які аштрафаваў ТАА «Палоніка», паведаміў адвакат Ігар... |
|