Fashion-шоў на Дзень Салідарнасці. 21.by

Fashion-шоў на Дзень Салідарнасці

16.03.2010 20:38 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На Кастрычніцкай плошчы адбыўся прэм’ерны паказ блакітных камзэлек: упершыню масавую акцыю суправаджалі прэс-афіцэры. Адказная роля першага прэс-афіцэра ў гісторыі беларускай міліцыі выпала прэсаваму сакратару ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандру Ластоўскаму. Але акцыя засведчыла, што прэс-афіцэры на практыцы выконваюць досыць арыгінальную функцыю. Яны не толькі ахвотна даюць каментары журналістам (на бяспечнай аддаленасці ад месца падзеяў), але і служаць адмысловай «выспай бяспекі». Маўляў, калі журналісты на акцыях адыходзяць ад людзей у блакітных камізэльках — то самі вінаватыя. Акрамя гэтага, Аляксандр Ластоўскі даў журналістам арыгінальную параду: «Інфармацыю не абавязкова атрымліваць там, дзе адбываюцца падзеі». Глядзіце на відэа:

Увогуле, камунікаваць з прэс-афіцэрамі — сапраўдная асалода. Паглядзіце толькі, як Аляксанд Ластоўскі размаўляе з кабетай-апазіцыянеркай. Зрэшты, ад адказу на склізкае пытанне пра людзей у штацкім ён ухіліўся. А вось яго калегі ў цывільным былі зусім не такімі далікатнымі:

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Кастрычніцкай плошчы адбыўся прэм’ерны паказ блакітных камзэлек.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика