Партыя БНФ сваім сябрам: хочаце
20.03.2010 19:29
—
Новости Общества
|
Партыя БНФ дала партыйным кандыдатам у дэпутаты магчымасць самастойна вызначыцца з фарматам далейшага ўдзелу ў мясцовых выбарах. Адпаведнае рашэнне было прынята 20 сакавіка ў Мінску на пасяджэнні сойма партыі. Як растлумачыў адказны сакратар Партыі БНФ Уладзімір Лабковіч, партыйныя прэтэндэнты на дэпутацкі мандат не вераць у дэмакратычнасць выбараў, але маюць намер выкарыстаць выбарчую кампанію для прапаганды дэмакратычных каштоўнасцяў. «Улады захавалі поўны кантроль над выбарчымі камісіямі, парушылі прынцып роўнасці і транспарэнтнасці выбарчага працэсу. Гэта стварае ўмовы для фальсіфікацыі выбараў на этапе галасавання і падліку галасоў», — сказаў ён. Лабковіч нагадаў, што ва ўчастковыя выбарчыя камісіі былі ўключаны толькі 10% ад вылучаных прадстаўнікоў партыі. Намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Костусеў паведаміў, што ўжо пяць прэтэндэнтаў ад партыі адмовіліся ад удзелу ў выбарах у якасці кандыдатаў. Зараз, паводле яго слоў, удзельнічаць у выбарах працягваюць 75 членаў партыі. У спецыяльнай заяве сойма Партыі БНФ адзначаецца, што «выбары дэпутатаў мясцовых саветаў праходзяць у атмасферы страху і запалохвання». «Ужо зараз можна канстатаваць, што выбары з’яўляюцца недэмакратычнымі і несвабоднымі», — падкрэсліваецца ў дакуменце. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Партыя БНФ дала партыйным кандыдатам у дэпутаты магчымасць самастойна вызначыцца з фарматам далейшага ўдзелу ў мясцовых выбарах. Адпаведнае рашэнне было...
|
|