АГП адмаўляецца ад удзелу ў мясцовых выбарах
21.03.2010 15:06
—
Новости Общества
|
Такое палітычнае рашэнне прыняў ХІІІ з’езд Аб’яднанай грамадзянскай партыі ў нядзелю. За яго прагаласавала 66, супраць -- 37 дэлегатаў. Усяго на з"езд абрана 146, удзельнічае ў працы 112 дэлегатаў. Старшыня партыі Анатоль Лябедзька зазначыў, што абсалютную большасць вылучэнцаў ад партыі не ўключылі ў склад выбарчых камісій, што робіць немагчымым кантроль за сумленнасцю падліку галасоў. Варта адзначыць, што большасць з лідэраў рэгіянальных арганізацый АГП, якія выступілі 21 сакавіка на з’ездзе Аб’яднанай грамадзянскай партыі ў Мінску, раскрытыкавалі магчымасць спынення ўдзелу партыі ў мясцовых выбарах. У прыватнасці, супраць спынення ўдзелу партыі ў выбарах выказаліся прадстаўнікі брэсцкай, мінскай і гродзенскай абласных, а таксама мінскай гарадской арганізацый АГП. На іх думку, выхад партыі з выбарчай кампаніі не дазволіць кандыдатам ад АГП данесці грамадзянам краіны інфармацыю аб партыі, прыцягнуць у свае рады дадатковую колькасць прыхільнікаў, пратэставаць, як будуць працаваць змены ў Выбарчы кодэкс. Удзельнікі форуму, які пачаў працу ў 10.00 у Палацы культуры Мінскага трактарнага завода, маюць правесці выбары кіраўніцтва, прыняць змяненні ў статут. «Я разумею, што не з’яўляюся лідэрам палітычнай партыі ў тым сэнсе, як гэта ўспрымаюць у цывілізаваных краінах, — заявіў, выступаючы на з’ездзе, старшыня АГП Анатоль Лябедзька. — Хутчэй за ўсё, мне даводзіцца выконваць функцыю антыкрызіснага менеджэра. І паверце, я, як ніхто іншы, ведаю найскладанейшы механізм Аб’яднанай грамадзянскай партыі». Паводле слоў Лябедзькі, за два з паловай гады, нягледзячы на неаднаразовыя спробы, АГП так і не ўдалося зарэгістраваць ні адной партыйнай структуры. Акрамя таго, адзначыў ён, змяненні ў статут дапамогуць мадэрнізаваць партыю, зрабіць больш функцыянальным палітсавет і нацыянальны камітэт. Старшыня АГП прапанаваў павялічыць да адной траціны прадстаўніцтва жанчын у кіруючых органах партыі, а таксама «ў разы» павялічыць колькасць прыхільнікаў АГП. «Людзі да нас прыходзяць, але нам неабходна масавае павелічэнне партыі. Неабходна таксама пабудаваць працу з нашымі прыхільнікамі, якімі могуць быць чыноўнікі і супрацоўнікі міліцыі», — сказаў Лябедзька. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такое рашэнне прыняў ХІІІ з'езд партыі ў нядзелю. |
|