Зорны космас беларуса
22.03.2010
—
Новости Общества
|
Набліжаецца 100 гадоў славутаму навукоўцу свету Барысу Кіту Здаецца, не так даўно рупліўцы беларушчыны вярталі на Бацькаўшчыну імя Барыса Кіта і адзначалі яго 90-, затым 95-годдзе. І вось ужо святкуем 100-гадовы юбілей “найпершага беларуса з беларусаў свету”, як назваў Барыса Уладзіміравіча Васіль Быкаў. Лёс склаўся для Барыса Кіта надзвычай літасціва — ён сустракае сваё стагоддзе ў добрым здароўі, жывой светлай памяці, з нязменна маладым аптымізмам, мудра-крытычным стаўленнем да свету і сябе самога. “Узгадваючы сваё жыццё, — гаворыць Барыс Уладзіміравіч, — я шырэй бачу панараму пакутнага стагоддзя, якое мне давялося перасягнуць. Можа, Бог пакінуў мяне на гэтай грэшнай зямлі так надоўга якраз для таго, каб я, апроч усяго іншага, змог пакінуць сведчанні пра дарагіх майму сэрцу незабыўных, светлых людзей і падзеі свайго часу?..” Пра яго з поўным правам можна сказаць “Чалавек-эпоха”, у самым высокім сэнсе і духоўным багацці гэтага вызначэння, прыклад жыцця якога вучыць нас жыць па сумленні і любові да людзей і радзімы. Фота Анатоля Кляшчука. Цалкам тэкст чытайце ў свежым нумары "Народнай Волі" і на нашым сайце. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Набліжаецца 100 гадоў славутаму навукоўцу свету Барысу Кіту Здаецца, не так даўно рупліўцы беларушчыны вярталі на Бацькаўшчыну імя Барыса Кіта і адзначалі яго 90-, затым 95-годдзе. І вось ужо святкуем 100-гадовы юбілей “найпершага беларуса з беларусаў свету”, як назваў Барыса Уладзіміравіча Васіль Быкаў.
|
|