Засвяціла цяпло
23.03.2010
—
Новости Общества
|
Засвяціла цяпло блескам радасці яснай, Разбудзіла ўвесь свет ад зімовага сну... Янка Купала. Гэтыя радкі песняра пра вясну — як эпіграф да выставы "Нібы казка, нібы цуд...", разгорнутай у адным з пакояў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы. Яшчэ некалькі цытат з вершаў мы бачым побач незвычайнымі для гэтага музея экспанатамі — рознакаляровымі выцінанкамі. Але, чаму "незвычайнымі"? У сваіх вершах пясняр шмат разоў казаў пра злучанасць прыроды і чалавека праз хараство. Хіба ж творы народнага майстра не здольныя казаць пра тое ж, што апета народным паэтам? Тым больш калі гэта хараство твайго роднага краю. Наталля Гамаюнава — адна з удзельніц выставы. Працуе яна ў Мінскай гімназіі № 23 з беларускай мовай навучання. У экспазіцыі паказаны разнастайныя прыёмы выразання з паперы — ёсць такія, што нібы ў люстэрку паўтараюць карункі і складаюць гэтым агульную вялікую кампазіцыю, ёсць прыклады ювелірнай працы з нажніцамі, ёсць аб'ёмныя (складзеныя з некалькіх слаёў выцінанкі). — Выбар тэхнікі выразання вельмі шырокі, у спадчыну ад старых майстроў нам засталіся розныя ўзоры, — кажа Наталля. — Калісьці такімі папяровымі карункамі аздаблялі да святаў акенцы, палічкі, бажніцы. Мяркую, выцінанкаю ўпрыгожвалі жытло небагатыя людзі. Што патрэбна простаму майстру — кавалак паперы ды нажніцы! Пра выцінанкі, зробленыя да свята, майстар узгадала невыпадкова. На выставу ў музеі яна прадставіла шмат вырабаў велікоднай тэматыкі. Паглядзіце на гэтыя фотаздымкі: можа і вас закране сваім карункавым папяровым крылом муза творчасці? Як пісаў другі вялікі паэт: рука імкнецца да пяра, пяро да паперы... Вазьміце нажніцы і паперу, упрыгожце кватэры да светлага Свята. Нават калі цалкам скапіруеце прыведзеныя тут выцінанкі — няма нічога дрэннага. На тое і працуюць сапраўдныя Майстры, каб кожны з нас бачыў Хараство. Яўген Пясецкі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэтыя радкі песняра пра вясну — як эпіграф да выставы "Нібы казка, нібы цуд...", разгорнутай у адным з пакояў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы. Яшчэ некалькі цытат з вершаў мы бачым побач незвычайнымі для гэтага музея экспанатамі — рознакаляровымі выцінанкамі. Але, чаму "незвычайнымі"? У сваіх вершах пясняр шмат разоў казаў пра злучанасць прыроды і чалавека праз хараство. Хіба ж творы народнага майстра не здольныя казаць пра тое ж, што апета народным паэтам? Тым больш калі гэта хараство твайго роднага краю
|
|