ORLEN Lietuva: самастойны закуп нафты ў Венесуэле эканамічна не мэтазгодны. 21.by

ORLEN Lietuva: самастойны закуп нафты ў Венесуэле эканамічна не мэтазгодны

23.03.2010 15:13 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мажэйкяйскі нафтаперапрацоўчы завод ORLEN Lietuva не выключае, што перапрацоўка венесуэльскай нафты, якая здабываецца Беларуссю, можа быць рэнтабельнай на літоўскім прадпрыемстве. Але пры ўмове, калі будзе створана сумеснае прадпрыемства.

«Сёння самая танная нафта — расійская, і таму казаць, што НПЗ мог бы загружаць свае магутнасці самастойна венесуэльскай нафтай, не варта. Аднак калі б перапрацоўкай гэтай нафты займалася, скажам, беларуска‑літоўскае СП, гэта, магчыма, магло б быць выгадным», — заявіў прадстаўнік ORLEN Lietuva.

Ён адзначыў, што афіцыйных прапановаў ад беларускага боку пра гэта не паступала. Але калі яны паступяць, то будуць разгледжаныя. Ён адзначыў, што Мажэйкяйскі НПЗ мае ўласны перавалачны тэрмінал Бутынге. Таму транспартныя выдаткі на дастаўку нафты з Венесуэлы да ORLEN Lietuva былі б на парадак меншыя параўнальна з коштам дастаўкі на любы з двух беларускіх НПЗ.

Для самога ORLEN Lietuva самастойна закупляць нафту ў Венесуэле эканамічна немэтазгодна. Аднак у выпадку стварэння СП зьявілася б магчымасць «падзяліць выдаткі па транспартаванні».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мажэйкяйскі нафтаперапрацоўчы завод ORLEN Lietuva не выключае, што перапрацоўка венесуэльскай нафты, якая здабываецца Беларуссю, можа быць рэнтабельнай на літоўскім...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика