Рада Эўропы асуджае сьмяротнае пакараньне ў Беларусі. 21.by

Рада Эўропы асуджае сьмяротнае пакараньне ў Беларусі

24.03.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рада Эўропы рашуча асуджае выкананьне двух сьмяротных прысудаў у Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве старшыні Камітэту міністраў Рады Эўропы Мішэлін Кальмі-Рэй, генэральнага сакратара Рады Эўропы Турб’ёрна Ягланда і кіраўніка Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Мэўлюта Чавушаглу.«Сьмяротнае пакараньне — барбарскае і прыніжальнае, менавіта таму яно была адменена Радай Эўропы згодна з пратаколам № 6 Эўрапейскай канвэнцыі аб правах чалавека. Урад Беларусі — адзіны ў Эўропе, які працягвае караць сьмерцю. Нядаўняе выкананьне сьмяротных прысудаў, калі зьвесткі пра гэта пацьвердзяцца, будзе азначаць сур’ёзны рэгрэс у нашых імкненьнях наблізіць Беларусь да эўрапейскіх каштоўнасьцяў.

Рада Эўропы гатовая дапамагчы Беларусі пакласьці канец яе самаізаляцыі ў Эўропе, але ў справе каштоўнасьцяў правоў чалавека і дэмакратыі шлях магчымы толькі адзін. Таму мы заклікаем неадкладна спыніць ужываньне сьмяротнага пакараньня», — гаворыцца ў заяве.

Паводле дадзеных праваабарончай арганізацыі «Міжнародная амністыя» пры канцы мінулага тыдня ў Беларусі былі расстраляныя 25-гадовы Андрэй Жук і 30-гадовы Васіль Юзапчук. Асуджаныя Юзапчук і Жук падалі скаргі ў Камітэт па правах чалавека ААН, аднак, нягледзячы на тое, што іх звароты яшчэ не былі разгледжаныя, іх пакаралі сьмерцю.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рада Эўропы рашуча асуджае выкананьне двух сьмяротных прысудаў у Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве старшыні Камітэту міністраў Рады Эўропы Мішэлін Кальмі-Рэй, генэральнага сакратара Рады Эўропы Турб’ёрна Ягланда і кіраўніка Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Мэўлюта Чавушаглу.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика