Мадэлі адзення для школьнікаў на наступны навучальны год вызначаць да чэрвеня. 21.by

Мадэлі адзення для школьнікаў на наступны навучальны год вызначаць да чэрвеня

24.03.2010 10:09 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мадэльны шэраг адзення для школьнікаў на 2010/2011 навучальны год будзе сфарміраваны да чэрвеня. Пра гэта паведаміў намеснік міністра адукацыі Казімір Фарыно. У аўторак ён наведаў выставу распрацаваных канцэрнам «Беллегпрам» мадэлей адзення дзелавога стылю для школьнікаў у Мінскім гарадскім палацы дзяцей і моладзі.

Канцэрн «Беллегпрам» і Міністэрства адукацыі вясной правядуць паказы новых калекцый адзення дзелавога стылю ва ўсіх гарадах Беларусі. З улікам выказаных меркаванняў будуць выбраны мадэлі для асваення ў вытворчасці. З чэрвеня пачнецца іх выпуск.

Цяпер беларускія прадпрыемствы прапануюць школьнікам 1‑11 класаў больш як 50 мадэлей адзення для хлопчыкаў і 55‑60 для дзяўчынак.

«Наша задача сфарміраваць культуру нашэння адзення дзелавога стылю, моду на школьнае адзенне. Усё яно павінна быць функцыянальным, гігіенічным і даступным па цане», — рэзюмаваў суразмоўца.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мадэльны шэраг адзення для школьнікаў на 2010/2011 навучальны год будзе сфарміраваны да чэрвеня. Пра гэта паведаміў намеснік міністра адукацыі Казімір Фарыно. У...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика