АБЗАЦ
25.03.2010
—
Новости Общества
|
Трыццацігадовы памочнік машыніста лакаматыўнага дэпо станцыі Віцебск загінуў у Смаленску (Расія), рамантуючы рухавік цеплавоза. Падчас руху лакаматыва грузавога цягніка па маршруце Віцебск — Смаленск у дэпо Смаленска здарылася непаладка, і машыніст цеплавоза для высвятлення прычыны і запуску дызеля накіраваў памочніка. Пасля запуску дызеля малады чалавек не вярнуўся ў кабіну і не адказваў на выклікі па радыёсувязі, таму машыніст спыніў цягнік, каб высветліць, што адбылося. Падчас агляду дызельнага памяшкання ў раёне галоўнага генератара быў знойдзены памочнік машыніста без прыкмет жыцця, ён ляжаў на масніцах. Фельчар медпункта канстатаваў смерць. Пры аглядзе цела выяўлена рвана-выцятая рана ў вобласці шыі. Мяркуецца, што траўма была атрымана ў выніку ўдару адарванай часткі шпількі мацавання клапаннай каробкі аднаго з цыліндраў рухавіка. Адарвацца яна магла з-за гідраўдару. Абставіны здарэння высвятляюцца. ПОЎНЫ АБЗАЦУ Хмяльніцкай вобласці (Украіна) умудрыліся скрасці цэлы сад яблыняў. У сяле Грынчук Камянец-Падольскага раёна невядомыя выкапалі з зямлі 840 маладых саджанцаў яблыні. Гэта адбывалася на працягу трох сутак. Кошт кожнага саджанца складае ў сярэднім прыкладна 50 грыўняў (1 грыўня роўная Br374). У Кіеве з наступленнем вясны вырашылі правесці акцыю з арыгінальнай назвай "Свіння за рулём". Акцыя накіраваная супраць нядобрасумленных вадзіцеляў, якія паркуюць свае машыны на газонах. Згодна з разлікамі спецыялістаў, аўтамабіль, які чатырма коламі заехаў у зялёную зону, пашкоджвае 7 кв. м газону, а кошт узнаўлення такога ўчастка складае каля $55. Летась ва ўкраінскай сталіцы было зафіксавана больш за 7 тыс. падобных парушэнняў. Таблічкі з надпісам "Свіння за рулём" будуць прымацаваныя ў месцах няправільнай паркоўкі, а кіроўцаў-парушальнікаў стануць штрафаваць. Жанчына выкінулася з акна і забіла журналіста. 72-гадовы Герман Лінг у ноч на 22 сакавіка няспешна прагульваўся па адной з вуліц Брусэля, калі раптам здарылася неверагоднае. Зверху звалілася 67-гадовая Раймон Дэсмарэтс, якая вырашыла скончыць жыццё самагубствам. У выніку загінула не толькі яна, але і мужчына. Па словах сяброў і суседзяў Раймон, 5 гадоў таму памёр яе каханы муж, з той пары яна страціла цікавасць да жыцця і марыла хутчэй трапіць да сваёй другой палавінкі. Герман Лінг, які стаў яе выпадковай ахвярай, быў аматарам спорту і раней працаваў у газеце, пісаў пра баскетбол і тэніс. У яго засталося 5 дзяцей і некалькі ўнукаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Трыццацігадовы памочнік машыніста лакаматыўнага дэпо станцыі Віцебск загінуў у Смаленску (Расія), рамантуючы рухавік цеплавоза. Падчас руху лакаматыва грузавога цягніка па маршруце Віцебск — Смаленск у дэпо Смаленска здарылася непаладка, і машыніст цеплавоза для высвятлення прычыны і запуску дызеля накіраваў памочніка. Пасля запуску дызеля малады чалавек не вярнуўся ў кабіну і не адказваў на выклікі па радыёсувязі, таму машыніст спыніў цягнік, каб высветліць, што адбылося. Падчас агляду дызельнага памяшкання ў раёне галоўнага генератара быў знойдзены памочнік машыніста без прыкмет жыцця, ён ляжаў на масніцах. Фельчар медпункта канстатаваў смерць. Пры аглядзе цела выяўлена рвана-выцятая рана ў вобласці шыі. Мяркуецца, што траўма была атрымана ў выніку ўдару адарванай часткі шпількі мацавання клапаннай каробкі аднаго з цыліндраў рухавіка. Адарвацца яна магла з-за гідраўдару. Абставіны здарэння высвятляюцца.
|
|