800-старонкавы фаліянт. 21.by

800-старонкавы фаліянт

08.04.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Энцыклапедыя Перамогі. Беларусь-МаскваПрэзентацыя кнігі “Энцыклапедыя Перамогі. Беларусь-Масква” адбылася ў расійскай сталіцы
Прэзентацыя энцыклапедыі, якая адбылася на калектыўнай экспазіцыі беларускіх кнігавыдаўцоў, што ўдзельнічалі ў XIII Нацыянальнай выставе-кірмашы “Кнігі Расіі”, выклікала цікавасць не толькі звычайных чытачоў, але і шматлікіх ганаровых гасцей. У прыватнасці, “Энцыклапедыю Перамогі” атрымаў у падарунак Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл.
Энцыклапедыя была выпушчана летась да 65-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Тады ж адбылася і беларуская прэзентацыя выдання. А сёлета, калі ідзе падрыхтоўка да святога юбілею для ўсіх народаў былога СССР — 65-годдзя Вялікай Перамогі — прайшла і маскоўская прэзентацыя кнігі. Да слова, яна арганічна ўпісалася ў праграму выставы-кірмашу “Кнігі Расіі”, бо тэма 65-годдзя Перамогі стала на ёй адной з галоўных. Юбілею прысвячаліся круглыя сталы, спецыяльныя кніжныя экспазіцыі, выстава плакатаў, канцэртныя выступленні, якія прайшлі на кірмашы.
“Энцыклапедыя Перамогі. Беларусь-Масква” падрыхтавана выдавецтвам “Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” сумесна з маскоўскім выдавецтвам “Армпрэс”. Гэты 800-старонкавы фаліянт уключае ў сябе абагульняючыя гістарычныя нарысы аб пачатковым этапе Вялікай Айчыннай вайны, аб партызанскім і падпольным руху на тэрыторыі Беларусі, а таксама аб асноўных этапах вызвалення беларускай зямлі ад акупантаў. Акрамя таго, энцыклапедыя змяшчае звесткі пра герояў Савецкага Саюза, якія ўдзельнічалі ў вызваленні Беларусі, а таксама аб ураджэнцах Беларусі, уганараваных званнем Героя Савецкага Саюза.

Эдуард Піменаў

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзентацыя кнігі “Энцыклапедыя Перамогі. Беларусь-Масква” адбылася ў расійскай сталіцы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика