Радзіма Івана Мележа прыме да свята новае аблічча. 21.by

Радзіма Івана Мележа прыме да свята новае аблічча

08.04.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Іван Мележ сустракаецца з землякаміПаважаныя сябры!
Штогод у першую нядзелю верасня наша краіна адзначае нацыянальнае свята — Дзень беларускага пісьменства. У гэты дзень мы аддаём даніну павагі нашым продкам, якія стварылі фундамент адукацыі і пісьменства, усім, хто на працягу стагоддзяў шанаваў і нёс у свет цудоўную беларускую мову, хто ўпрыгожыў айчынную і сусветную культуру сваімі бессмяротнымі творамі.
Сталіцай ХVІІ Дня беларускага пісьменства ў 2010 годзе стануць Хойнікі. Гэты непаўторны край узгадаваў народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа, які на ўвесь свет праславіў родную зямлю сваёй “Палескай хронікай”.

Эмблема Дня беларускага пісьменстваКаб Дзень беларускага пісьменства прайшоў на самым высокім узроўні, запрашаем усіх неабыякавых людзей прыняць удзел у яго падрыхтоўцы. Вялікіх затрат патрабуе добраўпарадкаванне Хойнікаў: неабходна рэканструяваць дзіцячую бібліятэку, Дом культуры, гарадскі парк, былую панскую сядзібу, дзе неўзабаве будзе адкрыты краязнаўчы музей.
У горадзе з’явяцца скульптурныя кампазіцыі герояў твораў Івана Мележа. Асабліва мы запрашаем прыняць удзел у дабрачыннай акцыі тых жыхароў Хойніччыны, якіх лёс раскідаў па розных кутках нашай краіны.
Свае грашовыя ахвяраванні можна дасылаць на разліковы рахунак: 3641430000057 у філіяле 326 АСБ “Беларусбанк” МФО 151501685, г. Хойнікі, вул. К. Маркса, 4, УНП — 400057081, атрымальнік — Хойніцкі райвыканкам.

Гомельскі аблвыканкам,
Хойніцкі райвыканкам


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика