Нараджальнасць стала зніжацца. 21.by

Нараджальнасць стала зніжацца

26.03.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта, за студзень-люты ў Беларусі нарадзілася 16 865 дзяцей. Прычым даводзіцца канстатаваць: гэты паказчык аказаўся на 877 чалавек меншым, чым у аналагічным перыядзе летась.

Адначасова за студзень-люты памерла больш чым 23,5 тысячы чалавек — такім чынам, натуральнае дэмаграфічнае сальда працягвае заставацца адмоўным. Аагульнае скарачэнне насельніцтва краіны стрымлівае міграцыя. За першыя два месяцы года на пастаяннае месца жыхарства ў Беларусі прыехалі 2798, тады як з'ехаў з краіны — 1061 чалавек.

Дарэчы, адзначаюць у Белстаце, па стане на 1 сакавіка агульная колькасць насельніцтва краіны складала 9 млн 475,3 тыс. чалавек. У прыватнасці, сталіца налічвала 1 млн 835,9 тыс., Гомельшчына — 1 млн 437,2 тыс., Мінская вобласць — 1 млн 418,2 тыс., Брэсцкая — 1 млн 398,2 тыс., Віцебская — 1 млн 227 тыс., Магілёўская — 1 млн 90,3 тыс., Гродзенская вобласць — 1 млн 68,5 тыс. жыхароў.

Сяргей ГРЫБ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта, за студзень-люты ў Беларусі нарадзілася 16 865 дзяцей. Прычым даводзіцца канстатаваць: гэты паказчык аказаўся на 877 чалавек меншым, чым у аналагічным перыядзе летась.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика